абліцо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліцоўваць — абліцаваць.

2. Слой будаўнічага матэрыялу, які пакрывае паверхню асноўнага матэрыялу (для трываласці і прыгажосці). Светлая абліцоўка надавала.. [дому] лёгкасць, у гэты дом хацелася зайсці. Шахавец. // Матэрыял, якім абліцоўваюць. Керамічная абліцоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ільга́, льга ’можна, магчыма’ (ТСБМ, Мал., Гарэц.), льга ’магчымасць, ільгота’ (Нас.). Рус. дыял. льгалёгкасць, аблягчэнне; ільгота’, ’магчыма’, пск. ильзя́ ’магчыма’, чэш. lze ’можна’, славац. уст. ľza, ľzā ’можна, магчыма’, ст.-слав. льза ’магчымасць’, льзѣ ’можна’, ст.-рус. льзѣ, льзя ’магчыма’, льга ’карысць’; параўн. яшчэ ўкр. пільга ’льгота’, польск. ulga ’аблягчэнне; ільгота’. Вельмі шырока ўжываецца з адмоўем: бел. не́льга, рус. нельзя́ і г. д. Утворана ад кораня lьg‑ (параўн. лёгкі, ільгота) з пратэзай і‑. Першапачатковае значэнне прасл. *lьga, відаць, ’лёгкасць, магчымасць’. Гл. Бернекер, 1, 753; Брукнер, 304; Махэк₂, 346; Фасмер, 2, 543; Слаўскі, 4, 85–87 (з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ільго́та, льго́та ’палёгка ў выкананні якіх-н. абавязкаў’ (ТСБМ). Рус. льго́та ’тс’, дыял. ильго́та, лего́талёгкасць’, ’ільгота’, ’вызваленне, свабода’, укр. вільгота ’прыволле, ільгота’, ст.-рус. льгота ’аблягчэнне, вызваленне’, ’зручнасць, здаволенне’, ’ільгота’. Пратэтычнае і‑. Утворана ад кораня льг‑ з суф. ‑ота ў ст.-рус. Фасмер, 2, 543; КЭСРЯ, 250. Гл. лёгкі, ільга, вільгота2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальго́та ’ільгота’ (Касп., КТС); ’прыволле, раздолле’ (З нар. сл.). Рус. вольгота, вольготный лічыцца прэфіксальным утварэннем ад льгота < льга ’свабода, лёгкасць’ (Шанскі, 1, В, 154–155). Гэта версія выклікае сумненне, бо прэфікс в‑ звычайна спалучаецца з дзеяслоўнымі асновамі. Больш верагодным трэба лічыць вальгота вынікам кантамінацыі ільгота і вольны; якраз гэтыя значэнні былі ўласцівы ст.-рус. льга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тра́ціцца несов.

1. (расходовать свои средства) тра́титься, истра́чиваться;

2. (утрачиваться) теря́ться;

т. лёгкасць ру́хаў — теря́ется лёгкость движе́ний;

3. страд. тра́титься; истра́чиваться; транжи́риться; теря́ться; убива́ться; роня́ться; см. тра́ціць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́льза, по́лза ’карысць’ (ТС), по́льга ’палёгка’ (А. Чэмер), по́лза ’добры ўзятак’ (Анох.), по́льзаваць ’мець карысць’, ’лячыць’ (Юрч. СНЛ). Укр. пі́льга ’палёгка, супакаенне’, рус. по́льза ’карысць’, по́льга ’карысць, выгада; палёгка (паляпшэнне здароўя)’, палаб. püʼölga ’карысць’, славац. polaha ’палёгка; дапамога’, балг. по́лза, ст.-слав. польѕа, польза. З прасл. *polьga ад *lьga (Фасмер, 3, 321; Чарных, 2, 54; БЕР, 5, 497). Гл. льга, ільга́лёгкасць, палёгка’, формы з ‑л‑ — у выніку т. зв. трэцяй палаталізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад шыць.

2. у знач. прым. Зроблены, выраблены шыццём; сшыты. Ты вострым плугам Рэзаў дзірваны. Насіў з дзяругі Шытыя штаны. Куляшоў. З гэтай простай прапановай нельга было не згадзіцца, асабліва калі прыняць пад увагу лёгкасць шытых чоўнаў. Маўр.

•••

Не лыкам шыты — пра чалавека, не пазбаўленага здольнасцей, ведаў, умення трымаць сябе і пад.

Шыта белымі ніткамі — няўмела, няўдала, дрэнна скрыта, схавана што‑н.

Шыта-крыта — скрытна, патаемна ад іншых, у поўнай тайне (застаецца, робіцца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абда́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасце, ‑дадуць; зак., каго-што.

1. Абліць, абсыпаць, абвеяць што‑н. адразу з усіх бакоў. Абдаць талерку варам. □ У твар дыхнуў вільготны вецер, абдаў дробнымі кропелькамі дажджу. Пянкрат. Поезд праімчаўся, як змей, абдаўшы віхрам пылу і дыму настаўніка. Колас. Вячэрні халадок прыемна абдаў твар. Кулакоўскі.

2. перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуццё, перажыванне). Яны [Андрэй і Людміла] зайшлі ў яе пакой. І зноў абдало знаёмым і трывожным. Арабей. Нез’яснёная лёгкасць, як пасля скінутых ланцугоў, што доўгі час звязваюць людскую долю, абдала Рыгораву істоту. Гартны.

•••

Як варам абдало — аб прыліве крыві да твару, выкліканым адчуваннем няёмкасці, збянтэжанасці, хваляваннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёгкі, лёхкі, лёккі, лёкі, лёгкый ’няцяжкі, лёгкі вагою’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Сцяшк., ТС), ’тс’, ’негарачы (дух)’ (Ян.), ’немарозны, адліжны’, вільн., драг., воран. ’рухавы, імклівы’, в.-дзв., драг. ’свежы (пра паветра)’, чыж. ’немудрагелісты, нескладаны’ (Сл. паўн.-зах.), лёгка ’спакваля, патроху, паступова’, лігусенькі, легутэнькі, лёгенькі (Нас.), драг. лёхка зымня́ ’глеба на нізкіх, балотных мясцінах’ (Клім.), сувалк. lgniusce ’грузкі луг’. Укр. легкий, рус. лёгкий, лёккой, ст.-рус. льгъкый, легкыи, польск. lekki (lejki, letki, lehki, lefki), малапольск. lęki, палаб. lʼåtʼȇ, н.-луж. lažki, ležki, устар. letki, leki, в.-луж. lochki, lohki, lóžki, чэш. lehký, lechký, lefký, lʼevký, славац. ľahký, ľächkí, ľėki, славен. láhek, lahèk, lahāk і lágek, lagȃk, legák, серб.-харв. ла̏к, чак. ла̏гак, ла̏јк, кайк. legek, lehkek, макед. лек, лʼек, лък, балг. лек, лък, лечок ж. і н. р. ленка, ленко, ст.-слав. льгъкъ, лькъкъ, ц.-слав. льхъкъ. Прасл. lъgъkъ ’лёгкі, з малой вагой’, ’няцяжкі’, роднаснае з лац. levis, літ. leñgvas, лат. liêgs, ст.-інд. laghuṣ, raghúṣ, авест. raɣu‑, пракельц. *lag‑i̯os. Спіс літаратуры гл. Слаўскі, 4, 129–132; Фасмер, 2, 473–474. Сюды ж лёгкота, легкота́лёгкасць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набы́ць 1, ‑бу́ду, ‑бу́дзеш, ‑бу́дзе; пр. набы́ў, ‑была́, ‑ло́; заг. набу́дзь; зак., каго-што.

1. Стаць, зрабіцца ўладальнікам чаго‑н. Набыць машыну. Набыць паліто. □ [Старшыня:] Летась паўтаратонку купілі, сёлета дзве жняяркі набылі, конную малатарню прыдбалі... Краўчанка. // Купіць. Крушынскі набыў цацку за дзесяць капеек і зайшоў у кнігарню. Бядуля. // Дастаць дзе‑н., раздабыць. Набыць пропуск. □ [Слаўка:] — Кожны, хто збіраецца ў атрад, павінен набыць цёплую вопратку. Новікаў.

2. Атрымаць, засвоіць. Набыць права. Набыць спецыяльнасць. □ Прафесію балетмайстра .. [Люлін] набыў адразу ж пасля вайны. Дадзіёмаў. [Лабановічу] хацелася пашырыць свой кругагляд, набыць тыя веды, якіх яму так бракавала. Колас.

3. Стаць, зрабіцца якім‑н. Пакой зноў набыў свой натуральны выгляд. Мурашка. Пакрысе гаворка набыла тую лёгкасць, калі не трэба шукаць слоў — усё неяк прыходзіць само сабой, толькі не перашкаджай. Гаўрылкін. Паветра набыло свінцова-сіняваты колер. Хомчанка.

4. Заслужыць, здабыць; атрымаць. Набыць вялікае значэнне. Набыць актуальнасць. □ За апошнія дзесяцігоддзі рэвалюцыйны працэс набыў сапраўды сусветны размах. «Звязда». За паўтара года кіравання атрадам «Сокал», які потым вырас у брыгаду, камбрыг набыў у вобласці слаўнае імя — «Грозны». Брыль.

5. Разм. Захварэць чым‑н. Набыць туберкулёз. Набыць язву.

набы́ць 2, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; пр. набыў, ‑была, ‑было; зак.

Разм. Тое, што і набыцца (у 1 знач.), толькі ўжываецца звычайна з адмоўем «не». [Наўмыснік:] — Я службовы чалавек быў калісьці: то па маёнтках за аратага быў, то раз у леснікі к пану ўбіўся, але доўга не набыў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)