паадпрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Адпрэгчы, распрэгчы ўсіх, многіх. [Пётр] шустра паадпрагаў коней, вывеў за вароты ў лясок і спутаў іх. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коло́кII м., обл. перале́сак, -ска м., лясо́к, -ска́ м., ку́дзерка (ле́су), -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кражні́к ’сасновы лясок’ (Мат. Маг.). Гл. кражняк

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэдзь, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і столка. [Чмаруцька:] — Тут добрая дратва патрэбна, ды ў дзве ці тры рэдзі. Лынькоў. Гром страляе, дождж ліе ў тры рэдзі, падаюць маланкі на лясок... Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́бны, ‑ая, ‑ае.

Які вабіць, зачароўвае сваім выглядам, цягне да сябе; прывабны. Абходзячы вабны над хатай дымок, Ганец павяртае ізноў у лясок. Глебка. Я па садзе іду — шмат пладоў залатых Цешаць вока сузор’ямі вабнымі. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лясе́нства ’вялікі лясны масіў’ (слаўг., Яшк.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад ⁺лясеннік, параўн. рус. кастр. лесе́нник (зборн.) ’дрэва, кусты’, рус. (ЛітССР) лесёноклясок’. Аб суфіксе ‑ств‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прале́сак ’сцежка, паласа паміж лесам’ (Касп.), проле́сак ’пералесак’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. проле́сок ’доўгая прагаліна ў лесе’, укр. пролі́сок ’прагаліна, паляна’, польск. przelasekлясок сярод поля’. Конфіксны дэрыват пра- + ‑ак адлес.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запусце́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Закінуты, запушчаны. Запусцелы сад. □ Справа лясок канчаўся, віднелася запусцелае, зарослае свірэпкай поле. Мележ. Зарыты па самыя вочы Стаіць запусцелы дот. Панчанка.

2. Бязлюдны, апусцелы. Быў кірмашны дзень, і таму запусцелыя вуліцы і завулкі гарадка сёння ажывіліся. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастушы́ны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пастухоўскі. Выйшаў раннем за ваколіцу, і пацягнула мяне ў недалёкі лясок, пад раку, у тыя мясціны, дзе некалі праходзіла маё пастушынае маленства. Кулакоўскі. Недзе гамоніць дарога, Недзе грымяць масты. І пастушынага рога Просіцца ў сэрца матыў. Камейша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́дзерка1 ’гаёк, лясок’ (Нас., Чач., Бяльк., Жд. 2, З нар. сл., Нар. сл., Яшк.). Да кудра (гл.). Магчыма, кантамінацыя з кудзер (гл.).

Ку́дзерка2 ’кавалачак недажатага збожжа, барада’ (З нар. сл.). Гл. кудзерка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)