зава́ла

лянівы чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зава́ла зава́лы
Р. зава́лы зава́л
Д. зава́лу зава́лам
В. зава́лу зава́л
Т. зава́лам зава́ламі
М. зава́ле зава́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зава́ла

лянівы чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зава́ла зава́лы
Р. зава́лы зава́л
Д. зава́ле зава́лам
В. зава́лу зава́л
Т. зава́лай
зава́лаю
зава́ламі
М. зава́ле зава́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гульта́й, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Лянівы чалавек, лодар.

|| ж. гульта́йка, -і, ДМа́йцы, мн. -і, -та́ек.

|| прым. гульта́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нядба́лец, ‑льца, м.

Разм. Нядбалы, лянівы чалавек. Бяда няўмекам і нядбальцам, Хто шнур зжуе няроўным плехам — Антось яго ўжо дойме смехам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гульта́й, ‑я, м.

Лянівы чалавек; лодар. У гультая і страха цячэ і печ не пячэ. Прыказка. Гультай за работу — мазоль за руку. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́ны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Лянівы. Варушацца леныя птахі, чысцяць дзюбы аб цёплыя нахохленыя грудзі. Пташнікаў. Неўзабаве ў завулку пачуўся лены брэх, відаць, старога сабакі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зава́ла, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Прыстасаванне ў форме металічнага стрыжня або жэрдкі для запірання дзвярэй.

Зачыніць дзверы на замок і завалу.

2. Тое, што і завал (у 1 знач.).

3. перан. Лянівы чалавек, лежабок (разм.).

|| прым. зава́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ленава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху лянівы, з адзнакамі ленасці. Пануры Гурген, насцібваючы ленаватых коней, павёз гаспадароў на старую.. кватэру. Самуйлёнак. Хрысціна задумліва глядзіць у акно, усміхаецца сваёй ленаватай, прывабнай усмешкай. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ленава́цца, ленова́цца, лянава́цца ’гультаяваць’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Яруш., Бяльк., ТС) — адпрыметнікавы дзеяслоў. Да ляны́лянівы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гультаява́ты, ‑ая, ‑ае.

Схільны да гультайства, трохі лянівы. Марыніч — хітры, гультаяваты чалавек, толькі від паказвае, што робіць, а сам пасмейваецца з Пракопа. Колас. // Які выражае гультайства, уласцівы гультаю. Гультаяватыя рухі. □ Раніцаю цішыню ў пасёлку парушыў гультаяваты, ахрыплы голас суседняга сабакі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)