галыцьба́, -ы́, ж., зб. (разм.).

Бедната, бедныя людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалаве́цтва, -а, н.

Людзі планеты, чалавечы род; чалавечае грамадства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дре́вние мн., сущ. старажы́тныя лю́дзі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паспакайне́лы, -ая, -ае.

Які стаў спакайнейшым.

Паспакайнелыя пасля сумятні людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́ди в разн. знач. лю́дзі, -дзе́й ед. нет;

молоды́е лю́ди малады́я лю́дзі;

на лю́дях на людзя́х, пры людзя́х;

вы́биться в лю́ди вы́біцца ў лю́дзі;

лю́ди до́брой во́ли лю́дзі до́брай во́лі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

некро́паль, -я, мн. -і, -яў, м.

Могілкі, на якіх пахаваны славутыя людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захаджа́лы, -ая, -ае (разм.).

Прышлы з чужых мясцін, які зайшоў мімаходам.

Захаджалыя людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згалада́лы, -ая, -ае.

Які доўга цярпеў голад, знясілены ад працяглага галадання.

Згаладалыя людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднамы́сны, -ая, -ае.

Які прытрымліваецца адных думак, поглядаў з кім-н.

Аднамысныя людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабрадзе́йны, -ая, -ае.

Гатовы дапамагчы іншым; дабрачынны.

Дабрадзейныя людзі.

|| наз. дабрадзе́йнасць, -і, ж.