Вальго́та ’ільгота’ (Касп., КТС); ’прыволле, раздолле’ (З нар. сл.). Рус. вольгота, вольготный лічыцца прэфіксальным утварэннем ад льгота < льга ’свабода, лёгкасць’ (Шанскі, 1, В, 154–155). Гэта версія выклікае сумненне, бо прэфікс в‑ звычайна спалучаецца з дзеяслоўнымі асновамі. Больш верагодным трэба лічыць вальгота вынікам кантамінацыі ільгота і вольны; якраз гэтыя значэнні былі ўласцівы ст.-рус. льга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

развар’ява́цца, ‑вар’ююся, ‑вар’юешся, ‑вар’юецца; зак.

Разм. Павесці сябе падобна вар’яту; раскрычацца. Часта льга было пачуць, як жанчыны крычаць на дзяцей: — Чаго вы развар’яваліся, як Пархвен каля пеўня! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́жно в знач. сказ. мо́жна, (возможно) ільга́, (после гласных) льга;

как мо́жно бо́льше, лу́чше як мага́ больш, лепш.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зачэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Тое, што і зачэрпнуць. Гарбачэня разагнуў асаку і хацеў пілоткай зачэрпаць вады, але там нават простым вокам льга было разгледзець нейкую машкару і пацяруху. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саймікава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.

Разм. іран. Тое, што і саймавацца. Мікуць заўважаць стаў, што Міхал Стальмаховіч і Радзівон Бабака як бы дружыць пачалі: часта разам цяпер іх льга ўбачыць і ўсё як бы саймікуюцца нешта. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

можна, магчыма, льга □ пад сілу

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

папільнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што і без дап.

Пільнаваць некаторы час. Папільнаваць коней. □ Тарас папрасіў жанчын папільнаваць мяшок і чаргу. Шамякін. Пастаім яшчэ лецечка, папільнуем [калгаснае дабро], а там, хто жыў, прыжджэ, — на зіму льга будзе і на пенсію... Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Злі́гла цёпла’ (Сцяшк.). Параўн. укр. зли́г(ну)ти ’паменшыцца (пра мароз)’ (Грынч.). Прыслоўе ад элавага дзеепрыметніка да дзеяслова *злігнуць ’пацяпле́ць’. Верагодна, звязана з льга, лёгкі (гл.) з чаргаваннем галоснага: з‑ліг‑ну‑ць. Сувязь з балт. формамі (пра якую гл. адліга) можа быць генетычнай, а не сведчыць пра запазычанне насуперак Лаўчутэ, Сл. балт., 18 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нарысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

1. Рысуючы, адлюстраваць каго‑, што‑н. на якой‑н. плоскасці. Нарысаваць фігуры людзей. Нарысаваць на дошцы дыяграму.

2. перан. Перадаць у вобразах. Пісьменнік нарысаваў у творы перадавых людзей нашага часу. // Уявіць у думках. Заплюшчыўшы вочы, льга было ўявіць сабе сялянку ў горы. Уяўленне ўжо нарысавала Кастусю Прыбыткоўскаму поўны яе вобраз. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́гле ’нельга, немагчыма’ (ТС). У выніку перастаноўкі зычных ад нельга ’тс’; канчатак ‑е можна вытлумачыць па-рознаму: або *негля > негле пад уплывам адпаведных прыслоўяў на -е тыпу добра (на думку Карскага, 2–3, 76, з польскай ці ўкраінскай), або як захаванне старажытнай формы дав. скл. ад льга (гл.), параўн. ст.-слав. нельзѣ, з узнаўленнем непалаталізаванага зычнага г. Фармальна падобнае рус. нёгли, негли ’хіба, няўжо’ мае іншае паходжанне (нег‑ли?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)