гарбано́сы, -ая, -ае.

1. Пра чалавека: які мае нос з гарбінкай.

2. Пра жывёл: з выпуклай верхняй лініяй морды.

Г. лось.

|| наз. гарбано́сасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́бегчы, -бегу, -бежыш, -бежыць; -бежым, -бежыце, -бегуць; -бег, -гла; -бежы; зак.

1. Выйсці адкуль-н., накіравацца адкуль-н., куды-н., рухаючыся бягом.

В. з хаты.

З лесу выбег лось.

2. Выцечы адкуль-н. цераз край.

Выбегла малако з каструлі.

|| незак. выбяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лысіня́тка ’ласяня’ (карм., Мат. Гом.). Да лось (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ласё ’ласяня’ (Мат. Гом.) — прасл. olsę. Да лось (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лашаві́к, лошовік ’грыб пеўнік стракаты, Sarcodon imbricatum’ (ТС). Да лоша, лось (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саха́ты ’з галінастымі рагамі’, ’лось’ (ТСБМ). Рус. соха́тый ’тс’. Да саха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ласі́ны, -ая, -ае.

1. гл. лось.

2. толькі мн. (ласі́ны, -сі́н). Шчыльна аблягаючыя штаны з ласінай скуры як частка параднай формы некаторых палкоў старой рускай арміі (уст.).

Кірасіры ў ласінах.

3. толькі мн. (ласі́ны, -сі́н). Вузкія штаны да шчыкалаткі з сінтэтычнай эластычнай тканіны, якія абцягваюць ногі.

Дзяўчына ў бліскучых ружовых ласінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лоша ’ласіца, самка лася’, ’поўная жанчына’ (Сержп. Грам.; ТС; хойн., Мат. Гом.; Карловіч), лошу́к, лошачок ’малады лось’, лошэня́ ’ласяня’ (ТС). Рус. сімб. ло́ша ’тс’, наўг. Лоша — назва рэчкі; польск. łosza ’самка лася’, łoszyca ’тс’. Паўн.-слав. olsьja (з суф. ‑ja). Да лось (гл.). Не выключана і пазнейшае ўтварэнне з памяншальным суфіксам ‑ша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

соха́тый обл.

1. (раздвоенный) вілава́ты;

2. (с ветвистыми рогами) рага́ты;

3. сущ. лось, род. лася́ и ло́ся м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замілава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць замілаванага. Уразіла цеплыня і замілаванасць позіркаў, хараство слоў. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)