падсне́жны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад снегам, узяты з-пад снегу. Падснежны лёд. □ Да паляне ў светлым пералеску Расцвілі, налітыя расой, Сінія падснежныя пралескі — Пад аховай урачыстых хвой. Панчанка. Ледзь толькі крануцца падснежныя воды, Ледзь толькі вярба прывітае вясну, Раблюся я ворагам крохкай прыроды — Галінкі ламлю я і ў хату цягну. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засты́глы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і застылы. Быльнік па краях адхону, слабенькі, узорысты іней на ім, канаўка побач на поплаве, ледзь-ледзь толькі застыглая. Кулакоўскі. Каменныя львы драмалі. Застыглая ўсмешка не сыходзіла з іх белых вачэй. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залысе́ць, ‑ее; зак.

Зрабіцца лысым. Галава спераду залысела. // перан. Агаліцца. Ледзь толькі залысеюць пагоркі вясною,.. Пазняк збіраецца ў падарожжа па навакольных калгасах. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрэ́дзіць, ‑рэджу, ‑рэдзіш, ‑рэдзіць; зак., што.

1. Зрабіць радзейшым, не такім частым, аддзяліўшы прамежкамі адзін ад другога. Разрэдзіць пасевы.

2. Зрабіць меней шчыльным, меней густым. У гэты час узышоў толькі што месяц і ледзь-ледзь разрэдзіў цемру. Галавач.

3. Разбавіць, размяшаць вадой. Разрэдзіць раствор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Рухацца, варушыцца. Ледзь-ледзь краталася толькі бляшанае лісце асін. Броўка. На левай вудзе кратаўся паплавок. Ваданосаў.

2. перан. Абуджацца, узнікаць (пра пачуцці, думкі і пад.). [Стараста] быў узбуджаны і ўсхваляваны, але гэта ўсё не дасягала глыбіні душы, і недзе ў схаваным кутку краталася радасць. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Іно́ся ’не так, іначай’ (Касп.), ’няхай’ (Нас., Грыг.), ’іншая справа’ (Нас., Яруш., Др.-Падб.), ’калі ласка’ (Нас.). Рус. смал., арл., калуж. и́но́сь ’добра, калі ласка’, смал. ина́себе ’няхай’, укр. дыял. іно́се, іно́сь ’няхай так; згодзен’. Складанне з іно і зваротнай часціцы -ся; параўн. рус. дыял. и́но́ ’часам’, ’толькі’, ’добра’, ’пасля’, ’некалі’, злучн. ’ці’, ’але’, ’так што’, ’калі’, укр. іно́ ’толькі’, польск. дыял. ino ’толькі, так’, злучн. ’толькі што, ледзь толькі’, ст.-рус. ино злучн. ’а, і’, ’але’, ’таму што’. Ino тлумачыцца неадназначна. Найбольш верагодна этымалагічная сувязь з *jьnъ (гл. іншы), Бернекер, 1, 431; Праабражэнскі, 1, 271; Слаўскі, 1, 462. Фасмер (2, 133) вылучае два кампаненты: i + no. Недакладна Гіст. мовы (II, 248) разглядае інося як уласную словатворчасць Ул. Дубоўкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до́йна, ‑ы, ж.

Народная лірычная песня румын і малдаван. Мне зноў на сэрцы неспакойна, яно да вас ляціць, сябры, ледзь толькі я пачую дойну, што вы спявалі на Днястры. А. Вольскі.

[Рум. doină.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздне́ць, ‑ее; безас. зак.

Пра наступленне дзённага святла. Ледзь разднее — старыя і малыя спяшаюцца ў лес — восень самая грыбная пара. Сачанка. Як толькі разднела і ўзышло сонца, пачалі збірацца вучні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Зубчастая частка механізма, прыстасавання. Зубчатка дамкрата.

2. Няроўнасць у абрысах чаго‑н. Толькі далёка-далёка, на самым даляглядзе, ледзь прыкметна чарнела зубчатка лесу. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Спяваць, падцягваючы, памагаючы каму‑, чаму‑н.; уторыць. Спявала цётка, і ледзь чутна падпявалі ёй госць і дзядзька. Вышынскі. Чуваць была толькі скрыпка, усе іншыя інструмент толькі падпявалі ёй, толькі памагалі. Дамашэвіч.

2. перан. Разм. Падтрымліваць каго‑н., памагаць каму‑н. з карыслівых меркаванняў. Шукаюць многія, як і заўжды шукалі, Сабе сяброў такіх, каб падпявалі. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)