леда..., (гл. лёда...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «лёда...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: ледакол, ледаход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́тамны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да атама. Атамная энергія. Атамны век. Атамная маса. Атамнае ядро. // Які адносіцца да выкарыстання атамнай энергіі. Атамная электрастанцыя. Атамная фізіка. Атамны ледакол. Атамны рэактар. Атамная вайна, зброя, бомба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ледарэ́з, ‑а, м.

1. Судна, прызначанае для плавання ў бітых ільдах; ледакол.

2. Прыстасаванне каля мастоў, плацін і пад., аб якое разбіваецца лёд у час крыгаходу. Удалечыні з-пад вады тырчалі вострыя пікі ледарэзаў, а між іх у вадзе ляжала ўзарваная маставая ферма. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)