леў², ле́ва, мн. ле́вы, ле́ваў, м.

Грашовая адзінка ў Балгарыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лева...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач. левы, напр.: левабаковы, левабярэжны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нале́ва, прысл.

1. У левы бок, на левым баку.

Звярнуць н.

Паглядзець н.

2. перан. Не па прамым прызначэнні, незаконна (разм.).

Прадаць тавар н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жалу́дачак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

Аддзел сэрца, які сваімі скарачэннямі абумоўлівае рух крыві па крывяноснай сістэме.

Правы, левы ж.

|| прым. жалу́дачкавы, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загі́б, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Загнутае месца, выгін.

З. ліста.

З. ракі.

2. перан. Дапушчэнне шкодных крайнасцей у ажыццяўленні чаго-н.

Левы з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

левабярэ́жжа, ‑а, н.

Левы бераг ракі. Левабярэжжа Прыпяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́вый

1. прил., в разн. знач. ле́вы;

2. сущ., полит. ле́вы, -вага м.;

встать с ле́вой ноги́ уста́ць з ле́вай нагі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

левізна́, ‑ы, ж.

Спец. Левы напрамак у грамадска-палітычных поглядах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяздра́, ‑ы, ж.

1. Спец. Падскурная клятчатка ў жывёл.

2. Левы, адваротны бок шкуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лева...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «левы», напрыклад: левабуржуазны, левафланговы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)