Пры́смак ’дадатковы, пабочны смак, які прымешваецца да смаку чаго-небудзь’ (Растарг., ТСБМ), прысма́к ’тс’ (Байк. і Некр.), ’добры, прыемны смак’ (Нас.), таксама прысма́ка, прысма́кі ’ласункі, салодкае; смачныя, асабліва прыгатавання стравы’; ’прыправа’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Нік. Очерки, Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Растарг., Бяльк., Нар. сл., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж прысма́чыті ’заправіць’ (З нар. сл.). Рус. при́сма́к ’прыемны смак; прыправа; ласунак’, укр. присма́ка ’прыправа; ласунак’. З польск. przysmak ’прыправа, ласунак’ (Фасмер, 3, 366). Параўн. смак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́комство ср. (преимущественно о сладостях) ласу́нак, -нку м.; (о разных вкусных блюдах) прысма́кі, -каў ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сла́дости мн. прысма́кі, -каў, ласу́нкі, -каў, ед. ласу́нак, -нку м., саладо́сці, -цяў, ед. саладо́сць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́мкі, ‑мак; адз. семка, ‑а, н.

Разм. Насенне сланечніку, гарбуза, якое ўжываецца як ласунак. Хлопчыкі паселі на лаўку і пачалі лузгаць семкі, якімі надзяліў усіх Юрка. Бяганская. Дзве кабеты ў гумавых ботах і ватоўках прадаюць проста з мяшка гранёнымі шклянкамі падпражаныя сланечнікавыя семкі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разна́даласунак’ (шчуч., Сл. ПЗБ), разна́дзіцца ’панадзіцца’, ’рассмакавацца’ (дзятл., шчуч., пух., Сл. ПЗБ), разна́дзіць ’разахвоціць’ (маст., Сл. ПЗБ), разнаджаны ’разласаваны’ (лід., Сл. ПЗБ). Магчыма, утворана па мадэлі слова прына́да (гл.), дзе пры‑ было ўспрынята як прыстаўка. Гл. надзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакота, ст.-бел. лакоталасунак’ (1596 г.), рус. алкота ’голад’, ц.-слав. алкота, ст.-чэш. lakota ’скупасць, прагнасць да ежы’, ст.-слав. лакота ’прагнасць, скупасць’салькота. Запазычанне са ст.-польск. /а£о/а < сканкрэтызаванае прасл. olkota ’нешта смачнае’ з абстрактнага ’прагнасць, пражэрлівасць’ (Слаўскі, 4, 446).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мылізы́нка, міёр., ушац. мьлізынка ’выпеставаная асоба’, ’ласы, пераборлівы ў ядзе чалавек’ (З нар. сл., Нар. сл.; Бяльк.). Чэш. mlstiy ’пераборлівы ў ежы’, ’сладастрасны’, mlsėtaласунак’, ’смачны кавалак’, дзеяслоў mlsati, ст.-чэш. mlsoti, mlsiti, mis ’ласы’. Прасл. mblsati, якое (паводле Махкаг, 369) з’яўляецца s-інтэнсівам, роднасным да літ. smiliauti, smilineti ’ласавацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паленава́цца, ‑лянуюся, ‑лянуешся, ‑лянуецца; зак.

1. Не зрабіць чаго‑н. з-за ляноты. Нартыш хацеў закурыць, але перадумаў, паленаваўся выходзіць у халодную кухню. Няхай. — Я сёння нібы прадчувала, што вы зойдзеце, і таму не паленавалася прыгатаваць наш агульны ласунак. Вось ваша талерка. Паслядовіч.

2. Ленавацца некаторы час. [Лёня] грозна зірнуў на Валодзю і Алеся, якія любілі паленавацца і пры зручным выпадку стараліся пазбавіцца ад любой работы. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слане́чнік, ‑у, м.

1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з буйным жоўтым суквеццем на высокім сцябле (вырошчваецца ў асноўным для атрымання алею з насення). На палях, апрача пшаніцы, рассцілаюцца цэлыя лясы сланечніку. Пестрак. Ніжэй згіналі цераз плот цяжкія шапкі цыбатыя сланечнікі. Адамчык.

2. Насенне гэтай расліны, якое ядуць як ласунак. [Максім Сцяпанавіч:] — І танцаваць не ўмею. Не навучыўся, бачыш, у маладосці, бо гэта, як і лусканне сланечніку, страшэнным мяшчанствам лічылася. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слане́чнік ‘расліна Heliantus L.’, ‘насенне гэтай расліны, якое ядуць як ласунак’, дыял. сланэ́чнік, сланэ́шнік, слано́шнік, сло́мачнік ‘тс’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Кіс., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС, Інстр. 1, Жыв. сл.), ‘дзевясіл, Inula helenium L.’ (Касп.). З польск. słonecznik, słoniecznik < słonce ‘сонца’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 59), таму што расліна паварочвае галоўкі за сонцам; калька лац. навуковай назвы, якая ад грэч. ἥλιος ‘сонца’; гл. Махэк, Jména, 243.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)