трэ́нзель, ‑я, м.

Металічныя цуглі, пры дапамозе якіх кіруюць канём, націскаючы на язык і куткі рота, а таксама ланцужок для ўтрымання муштука ў роце каня.

[Ад ням. Trense.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таню́ткі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі, зусім тонкі. Міхал ідзе, сляды чытае: Вось тут танюткі ланцужок Лёг так прыгожа на сняжок — То пара кропак, то дзве рыскі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карса́ж, ‑а, м.

1. Уст. Частка жаночага адзення, якая аблягае грудзі, спіну, бакі. [Майка] варухнула рукой і пацягнула аднекуль з-за карсажа ланцужок. Караткевіч.

2. Пругкі пояс спадніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раска́хліваць ’напальваць празмерна’ (мсцісл., Юрч. Вытв.). Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне ад ка́хля, звычайнай дыялектнай рэалізацыі ка́фля (гл.). Семантычны ланцужок можа выглядаць наступным чынам: ’кафля’ → ’печка з кафлі’ → ’празмерна напальваць (печку).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буту́з, ‑а, м.

Разм. Маленькі, тоўсценькі хлопчык; таўсматае дзіця. Чарнавокі бутуз, пачуўшы каманду, пацягнуў за вяровачку — і кучка палітончыкаў, выцягваючыся зноў у ланцужок, павольна пасунулася за сваім важаком. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. праразаць — прарэзаць (у 1 знач.).

2. Р мн. ‑зак. Прарэзаная дзірка для зашпільвання, прышпільвання чаго‑н. З кішэнькі ў кішэньку быў працягнуты праз прарэзаў ланцужок. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ланцу́г1, ланцу́х, ланцу́к, лынцю́г, ланьцу́г ’жалезны ланцуг’ (Нас., Гарэц., Грыг., Мядзв., Касп., Бяльк., Сцяшк., Шат.; кам., Выг.; паўд.-усх., рагач., КЭС, Сл. паўн.-зах.), ланцужок, ланцу́жыкланцужок да гадзінніка, медальёна’ (Нас., Гарэц., Касп., Сцяшк.). Ст.-бел. ланцухъ, лонцухъ, ланцугъ, ланчухъ, ленцухъ (XV ст.) (вытворныя: ланцужокъ, ланцужно, ланцужный, ланцуговый, ланцушокъ, поланцужное) былі запазычаны са ст.-польск. łańcuch (łancuch, lancuch, lańcuch) < с.-в.-ням. *lannzug, якое з lanne ’ланцуг’ і zuc, zuges ’працяг; тое, што цягнецца’ (Брукнер, 306; Слаўскі, 4, 462; Кюнэ, Poln., 73; Булыка, Лекс. запазыч., 101). У сучаснай беларускай мове лексема набыла наступныя значэнні: ’назва прыстасаванняў, прылад, фізічных з’яў’, ’рад гор’, ’лінія стралкоў’ (Крукоўскі, Уплыў, 151). Сюды ж шальч. ланцу́х ’ключ птушак у палёце’ < літ. lenciū̃gas ’тс’ (Грынавецкене, Сл. паўн.-зах., 2, 617), а таксама ланцу́г, ланцужо́к, ланьцу́х, ланьцушо́к ’пляцёнка пражы, аснова, заплеценая ў петлі пасля таго, як яе знялі са снавальніцы ці сцяны’ (Уладз.; трак., вільн., Сл. паўн.-зах.), ланцу́жка ’дзявочы танец, які складаецца з кругападобных фігур’ і ланцу́жнік ’злачынец, закаваны ў ланцуг’, ’злодзей’ (Шат.).

Ланцу́г2 ’страўнік’ (?) (Герд, Беларус. ізал., 32). Да ланту́х (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

успе́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Утварыць пену, ператварыць у пену. Стары пад’ехаў да купкі людзей, нешта растлумачыў ім. Праз хвіліну людскі ланцужок праскакаў да Равекі, успеніў ваду, выбраўся на сухое і папраставаў полем у бок Мілага. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пенснэ́, нескл., н.

Акуляры, якія не маюць дужак і трымаюцца на пераноссі пры дапамозе спружынкі. На пераноссі яго [Сякерына] шылаватага носа немаведама як трымалася, зачапіўшыся залатым павучком, пенснэ, ад левага шкельца якога для страхоўкі быў перакінуты тоненькі залаты ланцужок, які бліскучай дужкай чапляўся за вуха. Сабаленка.

[Фр. pince-nez.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медальён, ‑а, м.

1. Аздабленне авальнай ці круглай формы ў выглядзе футарала, унутр якога можна ўстаўляць фотаздымак або які‑н. талісман; носіцца звычайна на ланцужку на шыі. Налева ад трона, некалькі воддаль ад усіх, стаіць Гамлет. Па ім чорны аксамітавы плашч, на фоне якога блішчыць залаты ланцужок з вялікім медальёнам. «Полымя».

2. Рэльеф або малюнак у авальным або круглым абрамленні.

[Фр. médaillion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)