фля́кі, ‑аў; адз. няма.

1. Кішкі, вантробы, трыбухі жывёлы.

2. Страва, прыгатаваная з кішак, рубца і пад. Тушаныя флякі.

[Польск. flaki ад ням. Fleck — кавалак чаго‑н.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варсі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Валасок ворсу.

2. Тонкі валасок на паверхні раслінных і жывёльных арганізмаў.

3. Мікраскапічны выраст на слізістай абалонцы тонкіх кішак, праз які ўсмоктваюцца пажыўныя рэчывы (спец.).

|| прым. варсі́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заваро́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Рэзкая змена напрамку руху, паварот (у 1 знач.), а таксама месца, дзе змяняецца напрамак.

З-за завароту ракі выплыла лодка.

Заварот кішак — непраходнасць кішэчніка, выкліканая перакручваннем кішэчных петляў.

|| прым. заваро́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кетгу́т, ‑у, М ‑гуце, м.

Ніці, якія атрымліваюць з кішак дробнай рагатай жывёлы (скарыстоўваюцца пры хірургічных аперацыях для ўнутраных швоў і перавязкі сасудаў).

[Англ. catgut.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераво́ратнік (пэрэво́ротнік) ’бурачок камяністы, Alyssum saxatile L. Desv.’ (лельч., Бейл.). Расліна выкарыстоўваецца як лякарства “ад жывата”, магчыма, ад завароту кішак, параўн. пераварот кішок (Сл. ПЗБ). Да пера- і варочацьвярце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заваро́т, -ту м.

1. (действие) поворо́т;

2. (место, участок) заворо́т, изги́б;

з. кі́шакмед. за́ворот кишо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прахо́днасць, ‑і, ж.

1. Даступнасць чаго‑н. для праходу, праезду, пераправы. Праходнасць балота.

2. Спец. Здольнасць прапускаць што‑н. (пра органы чалавека ці жывёлы). Праходнасць кішак.

3. Спец. Здольнасць транспартных сродкаў пераадольваць усякія дарожныя перашкоды. Праходнасць аўтамашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахо́днасць ж., в разн. знач. проходи́мость;

п. бало́та — проходи́мость боло́та;

п. аўтамашы́н — проходи́мость автомаши́н;

недастатко́вая п. кі́шак — недоста́точная проходи́мость кишо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

варсі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Валасок ворсу.

2. Тонкі валасок на паверхні раслінных і жывёльных арганізмаў. Шырокая агрубелая далонь з цьмянымі варсінкамі і сінімі набраклымі вугламі [вен] адбілася на бліскучай паверхні кафейніка. Хадкевіч.

3. Спец. Мікраскапічны выраст на слізістай абалонцы тонкіх кішак, праз які ўсмоктваюцца пажыўныя рэчывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заваро́т, ‑у, М ‑роце, м.

1. Рэзкая змена напрамку руху; паварот (у 1 знач.). Вось і канец поля, жняярка робіць тут заварот. Лупсякоў. Ля пад’езда загудзела машына і, зрабіўшы заварот, ірванулася ад штаба. М. Ткачоў.

2. Месца, дзе змяняецца напрамак; паварот. Вось з-за рачных заваротаў выплываюць рыбакі са сваімі снасцямі; сур’ёзныя, павольныя постаці. Колас.

•••

Заварот кішак — непраходнасць кішэчніка, выкліканая перакручваннем кішачных петляў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)