то́на-кіламе́тр, ‑а, м.

Спец. Адзінка грузаабароту, якая вылічаецца перавозкай 1 тоны грузу на 1 кіламетр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

киломе́тр кіламе́тр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перады́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Невялікі перапынак, каб аддыхацца, перавесці дыханне.

Бегчы кіламетр без перадышкі.

2. перан. Часовае спыненне якой-н. дзейнасці.

П. ў спрэчках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пассажи́ро-киломе́тр пасажы́ра-кіламе́тр, род. пасажы́ра-кіламе́тра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кіламетра́ж, ‑у, м.

Працягласць у кіламетрах. Кіламетр аж дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяцісо́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да пяцьсот. Пяцісоты кіламетр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двана́ццаты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да дванаццаць. Дванаццатая гадзіна. Дванаццаты кіламетр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трына́ццаты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да трынаццаць. Трынаццатая гадзіна. Трынаццаты кіламетр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіламетро́вы, ‑ая, ‑ае.

Даўжынёй у адзін кіламетр. Кіламетровая адлегласць. // Які служыць для абазначэння кіламетраў. Кіламетровы слуп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праматну́ць

‘бегучы, перамясціцца; пераадолець пэўную адлегласць (кіламетр)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праматну́ праматнё́м
2-я ас. праматне́ш праматняце́
3-я ас. праматне́ праматну́ць
Прошлы час
м. праматну́ў праматну́лі
ж. праматну́ла
н. праматну́ла
Загадны лад
2-я ас. праматні́ праматні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час праматну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)