кіламе́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адзінка даўжыні, роўная 1000 метраў.

|| прым. кіламетро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіламе́тр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кіламе́тр кіламе́тры
Р. кіламе́тра кіламе́траў
Д. кіламе́тру кіламе́трам
В. кіламе́тр кіламе́тры
Т. кіламе́трам кіламе́трамі
М. кіламе́тры кіламе́трах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кіламе́тр м. киломе́тр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кіламе́тр, ‑а, м.

Адзінка даўжыні, роўная 1000 метраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КІЛАМЕ́ТР,

кратная адзінка ад метра — адзінкі даўжыні Міжнароднай сістэмы адзінак (СІ). Абазначаецца км. 1 км = 1000 м = 0,93738 рус. вярсты = 0,62137 англ. устаўной мілі = 0,53996 марской мілі.

т. 8, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кіламе́тр м. Kilométer n -s, - (скар. km);

квадра́тны кіламе́тр Quadrátkilometer n (скар. qkm);

ме́раны кіламе́тр geméssenes Kilométer

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кіламе́тр

(ад кіла- + метр)

адзінка даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная 1000 метраў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Кіламе́тр ’адзінка даўжыні, роўная 1000 метраў’ (ТСБМ). З франц. kilomètre праз рус. километр. Параўн. кілаграм (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́на-кіламе́тр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Адзінка вымярэння грузаабароту, якая вылічаецца перавозкай 1 тоны грузу на 1 кіламетр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кана́ла-кіламе́тр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кана́ла-кіламе́тр кана́ла-кіламе́тры
Р. кана́ла-кіламе́тра кана́ла-кіламе́траў
Д. кана́ла-кіламе́тру кана́ла-кіламе́трам
В. кана́ла-кіламе́тр кана́ла-кіламе́тры
Т. кана́ла-кіламе́трам кана́ла-кіламе́трамі
М. кана́ла-кіламе́тры кана́ла-кіламе́трах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)