ку́цы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і куртаты. Нос [у зімародка] доўгі, прамы і востры, а хвост кароткі, як кажуць, куцы. В. Вольскі. Быў сабака, як на смех, Куцы і аблезлы. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кургу́зый разг.

1. (короткий, тесный) каро́ткі, це́сны;

2. (короткохвостый, с обрезанным хвостом) курта́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шыракава́ты, ‑ая, ‑ае.

Зашырокі, некалькі шырокі. Плацце крыху шыракаватае, відаць, гаспадыня некалі была таўсцейшая. Асіпенка. Дзед Талаш расчуліўся.. Куртаты, шыракаваты на канцы і трохі задзёрысты нос яго падняўся ўгору і апусціўся ўніз. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́рцік1 ’малы, куртаты’ (Сцяшк.). Гл. курта1.

Ку́рцік2 ’курта’ (Бяльк., Сержп. Пр., Сержп. Грам., Мат. Маг.). Да курта3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́рта1куртаты, бясхвосты (ці з кароткім хвастом)’ (Сцяц., Др.-Падб., Мал., Шн., Яруш.), ’маларослы’ (Мал.), ’кепскі, горшы’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. kurta (Кюнэ, Poln., 70; Слаўскі, 3, 414–415). Параўн. куртаты (гл.).

Ку́рта2 ’сучка’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kùrtas ’паляўнічы сабака’ (Сл. паўн.-зах., 2, 584). Балтызм.

Ку́рта3 ’куртка’ (Шат., Бяльк., Серб., Нас., Сержп., Ск., Мат. Маг., Тарнацкі, Studia). Запазычанне з польск. kurta ’тс’ (Слаўскі, 3, 413; Кюнэ, Poln., 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́цы1 ’кароткі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Касп., Бяльк.). Укр. куций, рус. куцый ’тс’. Надзейнай этымалогіі няма. Экспрэсіўны варыянт да *кусы (укр. кусий ’куцы’, балг. къс, серб.-харв. ку̑с, польск. kęsy, чэш. kusý, в.-луж. kuši, н.-луж. kušy ’тс’) (Бернекер, 601; Міклашыч, 128). Гэта версія даволі надзейная, бо дапамагае зразумець абмежаванае распаўсюджанне куцы і тое, што кусы і куцы знаходзяцца, за выключэннем укр. кусий, у дадатковай дыстрыбуцыі.

Ку́цы2 ’чорт’ (Сержп. Грам.). Гл. куцы1. Параўн. куртаты2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зачы́р ’паз у ніжняй частцы бочкі, цэбра’ (гродз., З нар. сл.). Паводле формы, бязафіксны наз. ад дзеяслова зачырыць (Касп.), зачырці. Знач. кораня чыр‑ павінна быць ’рэзаць’. Сапраўды, у Насовіча маем чыркаць (нажом) ’рэзаць’, чыркану́ць ’рэзануць’. Гэта, відаць, варыянт і.-е. кораня *(s)ker‑ ’рэзаць’ (Покарны, 1, 938 і наст.), да якога з рознымі чаргаваннямі ўзыходзяць, магчыма, куртаты, курносы, чарот (гл.), рус. черта, чертить, літ. kertù, kir̃sti ’сячы, удараць’ і які мае тут форму čir‑ (параўн. čersti, Трубачоў, Эт. сл., 4, 75–76); гл. яшчэ Фасмер, 4, 349.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́ршчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; незак.

1. Збірацца ў маршчыны (пра скуру, часткі твару). Велікаваты тонкі нос моршчыўся, і ад таго выразней выступалі баразёнкі зморшчын ля вачэй. Асіпенка. Каравая моршчыцца скура, Аброс [лясун] цёмным мохам, як пень. Багдановіч.

2. Моршчыць твар (ад болю, незадаволенасці і пад.). Вадэйка ўздрыгвае ўсім сваім вялікім целам, пакутліва моршчыцца. Навуменка. Бацька, скурчыўшыся, ляжаў у прымятым аеры ля раўка і моршчыўся ад болю. Бажко.

3. перан. Пакрывацца маршчынамі, рабізной (пра паверхню вады). Ад ветру з прысвістам шумелі голыя кусты, у затоках і невялікіх сажалках моршчылася цёмна-сіняя вада. Дуброўскі. Рачулкі моршчыліся ў пене. Бядуля. // Рабіцца няроўным, пакрывацца складкамі (пра адзежу, рэчы). Малатабоец Міша Чэчат глядзіць, .. як моршчыцца і сапе на ўсё нутро куртаты скураны мех. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́цца 1, шыюся, шыешся, шыецца; незак.

Разм.

1. Лезці, ісці і пад. у якое‑н. вузкае месца; туды, дзе цесна, шчытна. — Лявон крайні, — выгуквае сіпла гаспадар шапкі-кучомкі і .. шыецца ў натоўп. Кухараў. Адбіваючыся ад сабакі, Гамыра шыўся глыбей у хмыз. Колас. Дзед Трахім, які нешта рабіў у гумне і забавіўся, выйшаў, калі хлапчукі сама шыліся пад снапы. Паўлаў. // Хавацца куды‑н. Капрал наш, забыўшыся на думку пра Берлін, шыецца тварам у траву і, час ад часу, наслепа крычыць: «Агонь!» Брыль. Маланкі ў поўнач рассякалі хмары, І шыліся ў падстрэшша кажаны. Грахоўскі. Рабіў ён [шпачок] гэта смешна: шыўся ў траву галавой, не вельмі, аднак, дбаючы пра свой куртаты, карычняваты хвост. Асіпенка. // Ісці, рухацца, перамяшчацца куды‑н. Стары надзяе шапку і шыецца да дзвярэй. Мурашка. // Залазіць, забівацца, пранікаць куды‑н. [Снег] шыўся ў рукавы і за каўнер. Алешка. Золь зябка хапае за плечы, прабіраецца праз дзіравыя боты, шыецца ва ўсе складкі пацёртага шыняля. Лынькоў. / у перан. ужыв. Галасы.. [паравозаў], напоўненыя трывогай і адчаем, плавалі па-над горадам, запаўнялі вуліцы, і завулкі, і двары, шыліся ў шчыліны [акон]. Галавач. // Пралягаць, праходзіць праз што‑н. шчыльнае. Сцежка шылася праз крапіву і лопух. Адамчык.

2. перан. Старацца быць падобным на каго‑н., прыкідвацца кім‑н. [Драздовіч:] — Прыеліся ўжо «конскія партрэты» ды «саўкі», што шыюцца ў дурні. Машара.

шы́цца 2, шыецца; незак.

1. Вырабляцца шыццём. Каця хадзіла ў шараварах і шырокай, як звычайна шыюцца начныя сарочкі, мешкаватай сукенцы. Васілевіч. Ватнікі, праўда, былі караткаватыя, а гімнасцёрка шылася як бы на волата. Навуменка.

2. безас. Разм. Пра жаданне або магчымасць шыць. Мне сёння не шыецца.

3. Зал. да шыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)