руле́т, -у, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Ежа з сечанага мяса ці бульбы з якой-н. начынкай, запечаная ў выглядзе батона, а таксама кандытарскі выраб з начынкай.

Мясны р.

Р. з макам.

2. Кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена круглая форма.

|| прым. руле́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ванзо́нка ’вэнджаны кумпяк’ (КЭС). Запазычанне з польскай мовы wędzonka ’вэнджаная грудзінка’ < wędzić (Кюнэ, Poln., 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капчо́нка ’вэнджанае свіное мяса, кумпяк’ (полац. Нар. сл.), канцоны ’вэнджаны’ (Сцяшк.). З рус. копчёнка, копчёный ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павяндлі́цакумпяк, шынка’ (Нар. сл., дзярж.), павяндліцы ’паляндвіца’ (Сл. ПЗБ). Метатэза з паляндвіца, або вынік кантамінацыі паляндвіца і вяндліна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́караккумпяк’ (Вешт. дыс.), во́кырак ’тс’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. о́корок ’тс’, аб чым сведчыць тэрыторыя распаўсюджання (Магілёўшчына і некаторыя цэнтральныя ўсходнія гаворкі Палесся).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

руле́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. Кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена форма каўбасы.

2. Ежа з сечанага мяса ці бульбы з якой‑н. начынкай, запечаная ў выглядзе прадаўгаватага кавалка, звычайна акруглай формы.

3. Пірог з цеста, згорнутага ў некалькі слаёў з салодкай начынкай. Рулет з макам.

[Фр. roulette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ся́ўрана ’суха і ветрана (пра надвор’е)’, ся́ўрыць ’сушыць на сцюдзёным ветры’ (Ласт.), сяўрёнка ’мяса, вытрыманае на халодных веснавых вятрах’, сяўрёный ’высіверачы (пра кумпяк, каўбасы, мяса)’ (віц., Нар. лекс.). Да север, сівер (гл.), параўн. рус. северя́к ’сцюдзёны паўночны вецер’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцягно́1 ’частка нагі ад клуба да калена’, ’бядровая частка тушы, кумпяк’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Растарг., Сцяшк., Сержп. Прымхі, ЛА, 3), сцягно́, сцягня́к ’тс’ (Сл. ПЗБ), сцягно́ ’мускул, мускульная частка рукі, нагі або жывата’ (Ласт.), ’мышца, мускул’ (брасл., Стан.), сцегно́, сцёгно́ ’нага вышэй калена разам з клубам’ (ТС), сцягня́к ’тс’ (Варл.), сцягні́к, сцягня́к ’тс’ (Мат. Гом.), стёгно ’шынка’ (лун., Шатал.), сцёгна ’шынкі лапаткі’ (Пятк. 1), стыгно́ ’бядро’ (Клім.), стыгня́ккумпяк’ (Сл. Брэс.), сцягно́, стʼогно́, стэгно́, сцʼегно́ ’свіная нага і кумпяк з яе’ (Вешт., ЛА, 4, Сл. Брэс.). Укр. стегно́ ’верхняя частка нагі’, рус. стегно́ ’бядро, ляжка’, старое польск. ścignoкумпяк’, ścięgno ’сухажылле’, в.-луж. sćehno, н.-луж. sćogno ’ляжка, кумпяк (у жывёл)’, чэш., славац. stehno, серб.-харв. сте́гно, славен. stégno ’сцягно’, ст.-слав. стегно, стьгно ’бядро’. Прасл. *stegno; першапачаткова, магчыма, *stьgno, на якое паўплываў дзеяслоў *stęgnǫti (Глухак, 583), гл. сцягнуць. Далей сувязі няпэўныя. Мікала (Ursl. gram., 2, 163) звязвае *stegno з лац. tīgnum ’брус; будаўнічы лес’, якое ўзнаўляецца як *tegnom і набліжаецца да стажар і роднасных, што прымаюць Фасмер (3, 751) і Шустар-Шэўц (2, 1271). Параўноўваюць з літ. steigara ’член, сустаў’, арм. ťekn ’плячо, верхняя частка рукі’, ст.-ірл. tóeb, tóib ’старана’, вал., карнуэлск., брэтонск. tu ’тс’, што Бязлай (3, 315) лічыць больш удалым семантычна, але недасканалым фанетычна. Гл. яшчэ Фасмер, там жа з аглядам літ-ры; Махэк₂, 576; ЕСУМ, 5, 405; Борысь (613) польск. ścięgno лічыць дэрыватам ад ściągać < ciągać ’цягаць’, якое было ўтворана па ўзору прасл. *stegno ’сухажылле’, параўн. балг. сте́гнат ’моцны, пругкі (пра мускулы)’ < сте́гна ’сцягнуць’.

*Сцягно́2, сцегно́, сцёгно́ ’верхняя або ніжняя палачка ў ніце’ (ТС), стегно́, стэгни́ца ’палавіна нічанкі, верхні або ніжні рад яе петляў’ (Уладз.), сюды ж, відаць, і ст.-бел. стьгнѣ мѣдне (“іх было толькі два”, XVI ст., Карскі 2-3, 334) з нявысветленым значэннем. Параўн. укр. дыял. стегно́ ’развора’ (Нікан., Трансп.), сте́гна ’бакавыя дошчачкі церніцы’. Да сцягнуць, відавочна, па функцыі (’што трымае ў расцягнутым або сцягнутым стане’).

Сцягно́3 ’старадаўняя страва, прыгатаваная з мукі і канаплянага малака’: u posnyja dni varyła sabie ściahnó (Варл.). Відаць, з дзягно ’ежа з канапель’ (гл.) з няяснай дэфармацыяй пачатку слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сцягно́, а́; мн. сцёгны (з ліч. 2, 3, 4 сцягны́), ‑аў; н.

1. Частка нагі жывёлы або чалавека ад таза да калена. Ногі праваліліся ў снег, аж па сцёгны. Пташнікаў. Левая нага была раструшчана ў калене, асколак сядзеў глыбока ў сцягне. Васілевіч. — Харч добры на фабрыцы-кухні, — смеючыся, адказала Зіна і пляснула далонямі сябе па сцёгнах. Грамовіч.

2. Бядровая частка тушы; кумпяк. Добрую плату даў Шпак сваім «лясным сябрам» [кантрабандыстам]. А да ўсяго прывёз гарнец гарэлкі і вэнджанае сцягно на закуску. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Руле́ткумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена форма каўбасы’, ’ежа з сечанага мяса ці бульбы з якой-небудзь начынкай, запечаная ў выглядзе прадаўгаватага кавалка, звычайна акруглай формы’, ’пірог з цеста, згорнутага ў некалькі слаёў з салодкай начынкай’ (ТСБМ). Рус., укр. руле́т, балг. руле́т, ру́ло, рулад. З заходнееўрапейскіх моў, крыніца распаўсюджання — франц. roulette ’колца; ролік; рулетка’ < rouler ’каціць; катаць; скочваць’. Чаму ў пералічаных славянскіх мовах значэнне ’рулет’ атрымала франц. roulette ’кольца’, а не roulade ’рулет’ (> ням. Roulade ’рулет’) — невядома, магчыма, таму, што скрылёк рулета нагадвае кола (Чарных, 2, 127).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)