кудла́чанне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. кудлаціць, кудлачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

косма́тить несов., разг. касма́ціць, калма́ціць; кудла́ціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мохна́тить несов., разг. махна́ціць; касма́ціць; калма́ціць; кудла́ціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кудлы́чыць

‘касмаціць, кудлаціць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кудлы́чу кудлы́чым
2-я ас. кудлы́чыш кудлы́чыце
3-я ас. кудлы́чыць кудлы́чаць
Прошлы час
м. кудлы́чыў кудлы́чылі
ж. кудлы́чыла
н. кудлы́чыла
Загадны лад
2-я ас. кудлы́ч кудлы́чце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кудлы́чачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

калашма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны; незак., каго-што (разм.).

1. Кудлаціць, тармасіць, моцна тузаць.

К. ніткі.

Свінні калашмацілі снапы.

2. Біць.

Хлапчукі калашмацілі адзін аднаго.

|| зак. адкалашма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны; незак., каго-што.

Рабіць калматым, кудлаціць, касмаціць.

К. воўну.

К. валасы.

|| зак. пакалма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны, раскалма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны і (разм.) скалма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашла́ціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; незак., каго-што.

Разм. Касмаціць, кудлаціць. Адам Лаўрэнавіч сядзіць, панурыўшыся, падпёршы рукой галаву, пальцы кашлацяць рэдкія валасы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

еро́шить несов., разг.

1. (лохматить) кудла́ціць, лахма́ціць;

2. (топорщить) тапы́рыць, натапы́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; незак., каго-што.

Рабіць калматым; кудлаціць, касмаціць. Ярмоленка пры слове «буксір» моршчыў твар, калмаціў каротка падстрыжаныя валасы. Сіўцоў. Ля берага вецер калмаціць Густую чупрыну трысця. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кудла́ціцца, ‑лачуся, ‑лацішся, ‑лаціцца; незак.

Разм.

1. Станавіцца кудлатым. Валасы кудлацяцца. □ Па небе сунуліся рваныя кудзелістыя хмары, і што ні хвіліна, то, здавалася, спускаліся ніжэй, кудлаціліся. Карпаў.

2. Зал. да кудлаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)