раго́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рагожы. Рагожная тканіна. Рагожны вехаць. // Зроблены з рагожы. Грузавік быў нагружаны вочкамі, скрынкамі, рагожнымі кулямі. Хадкевіч. // Крыты рагожай. Рагожная кібітка. Рагожны будан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўпі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і паўпіхаць. Іх, [раненых], чалавек пятнаццаць, схапілі з ложкаў яшчэ ў акрываўленых, закарэлых бінтах і паўпіхвалі ў крыты фургон-грузавік. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваво́зкрыты ход у падасець’ (Бяльк.). Да вазіць; параўн. уваход < хадзіць. Не выключана, аднак, што гэта слова можа быць запазычаннем польск. wąwóz ’цясніна’ з пераасэнсаваннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галерэ́я, ‑і, ж.

1. Вузкі крыты калідор, праход, які злучае дзве асобныя часткі будынка. // Доўгі крыты калідор або балкон уздоўж сцяны дома. Вісячая галерэя. // Доўгая вузкая, адкрытая з бакоў або зашклёная пабудова, якая размешчана асобна ад жылля і прызначана для прагулак, адпачынку і пад.

2. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад. Галерэі тэатра запоўнены гледачамі.

3. Доўгі і вузкі падземны ход у ваенных збудаваннях, горных вырабатках і пад. Падземная галерэя. □ [Дошцы] прыйдзецца ляжаць у новым доме, у моцнай столі, ці галерэю абшываць дзе-небудзь у далёкай штольні. Дудар.

4. Спецыяльна ўпарадкаванае памяшканне для выстаўкі мастацкіх твораў; мастацкі музей. Карцінная галерэя.

5. перан. Пералік, шэраг, сістэма чаго‑н. Галерэя вобразаў. □ Купала паказвае цэлую галерэю прадстаўнікоў капіталістычнага драпежніцтва. Івашын.

[Іт. galleria.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галерэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.

1. Вузкі крыты калідор, які злучае часткі будынка, а таксама балкон уздоўж усяго будынка.

Будынкі злучаны прыгожай галерэяй.

2. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад.

Г. запоўнена гледачамі.

3. Доўгі падземны ход у ваенных збудаваннях, пры горных работах.

4. Спецыяльна ўпарадкаванае памяшканне для выставы мастацкіх твораў.

Карцінная г.

5. перан., чаго. Пералік, шэраг, сістэма чаго-н.

Г. станоўчых вобразаў у рамане.

|| прым. галерэ́йны, -ая, -ае (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́нты (ед. го́нта ж., гонт м.) собир.;

дом, кры́ты ~тамі — дом, кры́тый го́нтом;

злазь з да́ху, не псуй ~ты — не бери́сь не за своё де́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рыдва́н ’вялікая дарожная карэта’ (ТСБМ), ’дужы чалавек’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.), ридва́нъ, ридва́нчикъ ’адкрытая лёгкая каляска’ (Нас.), ст.-бел. рыдванъкрыты воз’ (1582), рус. дыял. рыдва́н ’воз для снапоў’, ’калымага’, укр. ридв́ан. Слова прыйшло праз польскую мову, параўн. польск. rydwan ’карэта’, ’воз, калёсы’, з с.-в.-ням. reitwagen, нова-в.-ням. Reitwagen ’калёсы, воз’ (Булыка, Запаз., 290; Фасмер, 3, 527; Брукнер, 471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гонт м., собир., стр. го́нта, -ты ж., го́нты, -аў мн.; (одна штука) го́нта, -ты ж., разг. го́нціна, -ны ж.;

дом, кры́тый гонтом дом, кры́ты го́нтамі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Верх, пакрыццё воза, брычкі, карэты і пад. [Сімон] ужо хацеў загадаць, каб закладалі фаэтон і ставілі буду. Самуйлёнак.

2. Крыты дарожны воз. Балаголаўская буда адляскала коламі па лясной дарозе, выехала на палявы прастор і ўжо набліжалася да маіх родных аселіц. Сабаленка.

3. Шалаш, будан. Іншы раз стаўлялі ў лесе свае буды цыганы. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. зб. Тонкія дошчачкі для крыцця даху або для абівання сцен пад тынкоўку. Хаты крыты саломаю або дранкай сасновай, і на дахах старых ад поўначы парос густы буры мох. Галавач.

2. Кожная з такіх дошчачак. Тынк у розных мясцінах быў абабіты. З-пад яго свяціліся пераплёты дранак, прыбітых да сцен. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)