Калыглу́з ’балаваны хлопец, свавольнік’ (Бяльк.), ’расхлябаны чалавек’ (Жд. 2), калыглас ’гарэза, вісус’ (Касп.); Насовічам адзначана форма колыглаз з яўнай народнай этымалагізацыяй, параўн. ілюстрацыю: «У гстого колыглаза по коллю вопи ходзюць», параўн. яшчэ смал. колыглаз: «Что с ним поделаешьон такой колыглазему хоть глаз коли (СПНГ, 14, 207). Цыхун (Бел.-польск. ізал., 149) прыводзіць форму калыгвуз, мяркуючы аб сувязі бел. лексемы і польск. kalauz ’вядучы, завадзіла’ ў тым плане, што крыніца запазычання лексем была аднолькавай. Слаўскі не разглядае гэтай лексемы, няма яе і ў слоўніку Карловіча, а Варшаўскі слоўнік разглядае як запазычанае з тур. kelaguz, kelavuz і да т. п. ’камандзір, правадыр’. Геаграфія бел. слова сведчыць хутчэй аб запазычанні з польск. перыферыйнага дыялекту, а не з турэцкай мовы непасрэдна, апрача таго, неабходна лічыцца з уласна беларускай гісторыяй слова (гл. вышэй заўвагу адносна народнай этымалогіі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няма́ ’няма, рус. нет’ (Нас., Мал., Гарэц., Касп., Шат., Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ), нема́ ’тс’ (ТС, Сл. ПЗБ, Ян.), німа́ ’тс’ (Яруш., Касп., Кліх, Бяльк., Сл. ПЗБ), ст.-бел. нима, нема (XVI ст., Карскі 2–3, 77), укр. нема(е), польск. nie ma, чэш. дыял. nima, славац. néma, níma, в.-луж. nima, серб.-харв. нема, макед. нема, балг. ня́ма. Форма 3 ас. адз. л. ад *ne (адмоўе) і *jьměti (гл. мець); сцяжэнне адбылося самастойна ў асобных славянскіх мовах, параўн. ст.-слав. не имамь (інф. не имѣти), балг. нямам, серб.-харв. не̑мāм (не́мати), славен. nímam, némam (nímati) і пад., гл. Карскі 2–3, 77; Дурыданаў, Зб. Мірчаву, 1979, 156; таксама як і страта прэдыкатыўнасці, параўн. бел. дыял. нема семяно́ (Карскі 2–3, 369). Няма падстаў насуперак Кюнэ (Poln., 81) разглядаць бел. няма як паланізм, параўн. несцягнутую дзеяслоўную форму ў немаека ’няма, нямашака’ (ТС), нымайка ’тс’ (Сл. Брэс.). Пра адносную старажытнасць бел. няма сведчаць спалучэнні тыпу няма‑дзе, няма‑калі, няма‑каго (Гарэц.), што адпавядаюць рус. негде, некогда, некого і пад. (Карскі 2–3, 451), параўн. таксама спецыфічную паралель балг. дыял. не ми е ко́ли ’мне няма калі, няма часу’, серб.-харв. дыял. немая ко̏ље ’тс’ (БЕ, 1978, 6, 525).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смалі́ць

I несов. (смолой) смоли́ть;

с. кана́т — смоли́ть кана́т

II несов.

1. (огнём) пали́ть, опа́ливать;

с. парсюка́ — пали́ть кабана́;

2. (припекать, обдавать жаром) пали́ть, жечь;

нясце́рпна сма́ліць со́нца — нестерпи́мо па́лит (жжёт) со́лнце;

3. разг. (причинять жгучую боль) жечь;

у грудзя́х не́шта сма́ліць — в груди́ что-то жжёт;

4. разг. кури́ть;

с. махо́рку — кури́ть махо́рку;

свінні́ не да парася́т, калі́ яе́ сма́ляцьпосл. свинье́ не до порося́т, ко́ли её па́лят

III несов., разг. (бить) хлеста́ть

IV несов., разг. (стрелять) пали́ть

V несов., разг. (быстро что-л. делать) жа́рить, шпа́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свинья́ прям., перен. свіння́, -нні́ ж.;

подложи́ть свинью́ падлажы́ць свінню́;

понима́ть, как свинья́ в апельси́нах зна́цца (разбіра́цца), як свіння́ на саладзі́нах;

мета́ть би́сер пе́ред свиньями сы́паць бі́сер (пе́рлы) пе́рад сві́ннямі;

кабы́ свинье́ рога́, всех бы со́ свету сжила́ посл. каб свінні́ ро́гі, не сышла́ б з даро́гі;

свинье не до порося́т, ко́ли саму́ на ого́нь таща́т посл. не да парася́т, калі́ свінню́ сма́ляць;

посади́ свинью́ за стол — она́ и но́ги на стол посл. пасадзі́ свінню́ за стол — яна́ і но́гі на стол;

гусь свинье́ не това́рищ посл. мядзве́дзь каро́ве не брат; воўк саба́ку не радня́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пойти́ сов.

1. пайсці́;

2. (о транспорте) пайсці́;

по́езд пошёл цягні́к пайшо́ў;

3. (поплыть) пайсці́, паплы́сці, паплы́ць;

лёд пошёл лёд пайшо́ў;

парохо́д пошёл парахо́д пайшо́ў (паплы́ў);

4. (сдвинуться с места) пайсці́, пасу́нуцца;

5. (устремиться на приманку) пача́ць бра́цца, пайсці́;

6. (вдвинуться внутрь) пале́зці;

7. (потянуться — о лесе, дороге и т. п.) пайсці́, пацягну́цца;

8. (оказаться к лицу) падысці́; стаць да тва́ру;

9. (начать) пача́ць; (начаться) пача́цца; (приняться) узя́цца;

пойду́т спо́рить — конца́ не ви́дно пачну́ць (во́зьмуцца) спрача́цца — канца́ не віда́ць;

и пошёл, и пошёл брани́ть і дава́й, і дава́й (і пача́ў, і пача́ў) ла́яць;

пошла́ писа́ть губе́рния пайшла́ піса́ць губе́рня;

ко́ли на то пошло́ калі́ на то́е пайшло́;

пошло́ к тому́ пайшло́ на то́е;

пошёл! (в знач. «трогай») паганя́й!, гайда́!; см. идти́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лу́чыць ’трапіць, пацэліць’ (ТСБМ, Шат.; КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ), ’трапіцца, надарыцца’ (дзярж., Нар. сл.), ’натрапіць, сустрэць’ (ТС; КЭС, лаг.). Укр. лу́чити ’цэліць, прыцэльвацца’, рус. дан., сіб. лучи́ть ’здарацца, дапускаць’, лука́ть ’кідаць што-небудзь’, ’кідаць каменне з прашчы’, уладз., сарат. ’трапляць у цэль’; у выразе: коли бог лучит ’як бог дасць’, ст.-рус. лучити ’дасягаць чаго-небудзь’, ’знаходзіць, сустракаць’, ’даць’; лучитися ’здарацца, адбывацца’, ’прыйсціся’, ст.-польск. łuczyć ’лучыць’, н.-луж. (nad)łucyś se ’здарацца’, чэш. lučiti ’кінуць’, славац. lúčiť ’тс’; славен. lučíti ’кідаць у цэль’, серб.-харв. lúčiti ’знаходзіць, атрымліваць; сустракаць што-небудзь’, макед. лучи ’кідае’, балг. луча ’намерваюся, цэлю, дапускаю, трапляю ў цэль’, ст.-слав. лоучити ’здарацца’. Прасл. lučiti ’цэліць, кідаць у цэль, трапіць’ > ’дасягаць, атрымліваць, сустракаць’ (Слаўскі, 5, 283–285). Да і.-е. *leuk‑ ’глядзець’ (як і *leuk‑ ’свяціць, блішчэць’). І.‑е. адпаведнікі: літ. láukti, lū́čioti ’чакаць’, suláukti ’дачакацца, атрымаць’, ст.-прус. laukīt ’шукаць’, лат. lũkât ’глядзець, спрабаваць’, nùolũkât ’азірацца, назіраць’, nùo‑lũks ’цэль’, ст.-інд. lókate ’назірае’, lokáyati ’бачыць, аглядае’, lōcanam ’вока’, кімр. go‑lwg ’твар’, llygad ’вока’ (< *lukato‑), ст.-грэч. λεύσσω ’бачу, прымячаю’. Асноўнае значэнне і.-е. *leuk‑ было ’глядзець’, якое ў славян змянілася ў ’глядзець вакол сябе’ > ’знаходзіць, дасягаць’, у балтаў — ’глядзець вакол сябе’ > ’чакаць’, ’шукаць’ (Скок, 2, 324–325; Фасмер, 2, 538; Бязлай, 2, 155; БЕР, 3, 529–530; Шустар-Шэўц, 11, 784).

Лучы́ць1 ’яднаць, злучаць’ (ТСБМ), лу́чыць ’сябраваць’ (смарг., Сцяшк. Сл.), лучы́цца ’злучацца, далучацца, прыставаць да кампаніі’ (ТСБМ; КЭС, лаг.), ’сватацца’ (віл., Сл. ПЗБ). Укр. лу́чи́ти, лучи́тися ’тс’, ст.-рус. лучиты ’аддзяляць, расшчапляць’, лучитися ’аддзяляцца; уцякаць, аддаляцца’; польск. łączyć ’злучаць, яднаць, кантактаваць’, ’злучацца ў пары’, каш. ląčëc ’тс’, ’сутыкацца’, łǫčënë ’заручыны’, з XV ст. з’яўляецца значэнне ’аддзяляць, раздзяляць’, сілез. ’развівацца, заставацца’; н.-луж. łucyś ’з’яднаць, звязваць’, łycyś se ’здарацца’, чэш. loučiti ’дзяліць, разлучаць’, loučiti se ’пакідаць’, славац. lúčiť ’аддзяляць’; славен. lǫčiti (se) ’тс’, ’адрознівацца’, ’раздвойвацца (аб дарозе)’, серб.-харв. лу́чити се ’аддзяляць, адлучаць (цяля)’, ’зганяць у адно месца, напр., свіней’; макед. лачам ’аддзяляю’, ’адлучаю дзіцё ад грудзей’, ’аддзяляць ад асадку’, балг. лъча́ ’тс’, лъча се ’аддзяляцца, быць збоку, пазбягаць людзей’, ст.-слав. лѫчити ’аддзяляць, раз’ядноўваць’. Прасл. lǫčiti ’гнуць, згінаць’ — гэта значэнне часткова захавалася ў чэш. lúčiti se ’згінацца, хіліцца’, славен. lǫ́čiti ’гнуцца’, а пасля ў слав. гаворках адбылося развіццё значэння ў двух процілеглых кірунках: ’аддзяляць, раздзяляць’ ⟷ ’злучаць’ (Слаўскі, 5, 77–79). Уплывалі на гэта і прэфіксы дзеяслова. З’яўляецца першасным ітэратывам да прасл. lękti ’гнуць, выгінаць, скрыўляць’. Адпавядаюць лексеме лучыць літ. lankýti ’наведваць’, ’згінаць, схіляць’, lánkioti ’абыходзіць’, lankúoti ’гнуць, рабіць гнуткім’, лат. lùocît ’нахіляць, накіроўваць’ (Фасмер, 2, 537–538; Шустар-Шэўц, 11, 784; БЕР, 3, 565–566 з л-рай).

Лучы́ць2 ’калоць рыбу ноччу васцямі пры святле пучка лучыны’ (полац., З нар. сл.). Да луч3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)