падкало́ць², -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы; зак., чаго.

Накалоць дадаткова.

П. дроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакало́ць¹, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі; -ко́латы; зак., што.

Раскалоць усё, многае.

П. усе дровы.

|| незак. перако́лваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надкало́ць, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -ко́латы; зак., што.

1. Раскалоць не поўнасцю.

Н. талерку.

2. Расшчапіць крыху зверху.

Н. палена.

|| незак. надко́лваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкало́ць¹, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы; зак., што.

Адбіць, адкалоць кавалкамі што-н. з чаго-н.

А. лёд.

|| незак. абко́лваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абко́лванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закало́ць¹, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы; зак.

1. гл. калоць¹.

2. што. Замацаваць, пракалоўшы чым-н. вострым, тонкім.

З. валасы шпількамі.

|| незак. зако́лваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́лотыйII ко́латы; по́раты; см. коло́тьII;

ко́лотая ра́на ко́латая ра́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакало́ць², -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі; -ко́латы; зак.

1. што. Прыкалоць іначай або ў іншым месцы.

П. значок.

2. каго. Закалоць усіх, многіх.

П. свіней.

|| незак. перако́лваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскало́ць, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы; зак.

1. гл. калоць².

2. перан., каго-што. Раз’яднаць, унёсшы рознагалоссі, супярэчнасці.

Р. групоўку.

|| незак. раско́лваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раско́лванне, -я, н. і раско́л, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкало́ць¹, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы; зак.

1. што. Закалоўшы ці прыкалоўшы, прымацаваць.

П. дакументы.

2. перан., каго (што). Сказаць што-н. з’едлівае, непрыемнае (разм.).

П. суседа.

|| незак. падко́лваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падко́лка, -і, ДМ -лцы, ж. і падко́лванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракало́ць, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі; -ко́латы; зак., каго-што.

Колючы (гл. калоць¹), зрабіць у чым-н. скразную адтуліну, праткнуць.

П. паперу шылам.

П. шыну.

|| незак. прако́лваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прако́лванне, -я, н. і прако́л, -у, м.

|| прым. прако́лачны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)