падкало́ць¹, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы; зак.

1. што. Закалоўшы ці прыкалоўшы, прымацаваць.

П. дакументы.

2. перан., каго (што). Сказаць што-н. з’едлівае, непрыемнае (разм.).

П. суседа.

|| незак. падко́лваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падко́лка, -і, ДМ -лцы, ж. і падко́лванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)