клець, ‑і, ж.

1. Традыцыйны сялянскі будынак для захавання маёмасці; свіран, кладоўка. Маці прынесла з клеці кавалак сала. Каваль.

2. Прыстасаванне для спуску і пад’ёму ў шахтах; шахтавы ліфт. Закончылася змена. Як у сне, Мы з клеццю на паверхню паляцелі... Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Істо́пка ’памяшканне для захавання агародніны і іншых прадуктаў’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Інстр. I, Мядзв.; Янк. Мат., 72; Кольб., 52), істо́бка ’тс’ (Мат. Гом.; Янк. Мат., 87), ісьцёпка ’тс’ (Касп.), істо́пка ’насціл (у гумне з жэрдак)’ (Мат. Гом.). Вядома на ўсёй беларускай тэрыторыі (гл. ДАБМ, к. 240). Рус. дыял. и́сто́пка ’хата, хацінка’, ’гара’, исто́бкакладоўка’, истёбка ’сутарэнне’, ’склеп’, ’кладоўка’, ’хацінка паляўнічага ў лесе’, истёбок ’гара’, и́зобка́ ’хата’, ’святліца’; укр. дыял. сте́бкакладоўка (якая ацяпляецца зімой)’, сте́пка ’рублены свіран з печчу, які замяняе склеп’ (Грынч.), ви́стебка ’абагравальная зімой камора ці кладоўка’ (Лысенка, ССП), польск. дыял. izdebka ’пакой’, ’камера, келля’, чэш. дыял. istevka ’лядоўнік на млыне’. Ст.-рус. истобка, истопка, издебка ’хата, хацінка, маленькае памяшканне ў хаце’, ’лазня’. Ст.-бел. издопъка ’дом, жыллё’, ’кладоўка, спіжарня’ (гл. Лекс. Палесся, 154). Утворана ад *jьstъba (гл. ізба) з суф. ‑ъka ў прасл. (Трубачоў, Эт. сл., 8, 245). Форма ісьцёпка, відаць, пад уплывам народна-этымалагічнага збліжэння з тапіць, цёплы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пірціка, ст.-бел. парашкакладоўка’ з літ. pirtikiu̯ ’маленькая лазня’ (Яблонскіс, 168; Булыка, Лекс. запазыч., 209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцёбка, сцёпка ’будынак для захавання гародніны, кладоўка’ (слонім., Шн. 3; Касп., ТС, Маш., Сл. Брэс., Тарн., ПСл, Мат. Гом.). Гл. стобка, істопка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́нечкі, ‑чак; адз. няма.

1. Разм. Памянш.-ласк. да сені. Калі ў сенечках пачуліся цвёрдыя крокі і ў пакойчык зайшоў змакрэлы старшы лейтэнант, я ведаў, што рабіць. Навуменка.

2. Абл. Кладоўка пры хаце; клець. А некаторыя [настаўнікі] цішком наведваліся ў каморы і сенечкі, дзе мелі свае рэзідэнцыі абранніцы іх сэрца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спіжа́рнякладоўка, камора’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Нас., Булг., Касп., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), ‘варыўня’ (Гіл.), ст.-бел. спижарнякладоўка, памяшканне для захавання харчовых прадуктаў’. З польск. spiżarnia ‘тс’ (Карскі, Белорусы, 163; Кюнэ, Poln., 99), якое ад ст.-польск. spiża ‘прадукты, харчаванне’, запазычанага з ст.-в.-ням. spîse ‘яда, харчаванне, правіянт; хатняя гаспадарка’, сучаснае ням. Speise ‘ада, харчаванне’, што ўзыходзіць да с.-лац. spesa < spensa < лац. expēnsa (pekunia) ‘выдатак, кошт’; гл. Борысь, 568.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клеть

1. (помещение) клець, род. кле́ці ж., кладо́ўка, -кі ж.;

2. (подъёмная) горн. клець, род. кле́ці ж., кле́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыісто́башнік ’прыбудова да істопкі’ (Ян.), прысто́башнік, прысто́пчынік ’частка стопкі перад уваходам’ (рагач., пух., Сл. ПЗБ), прысто́пнік ’перад клеці; кладоўка’ (Ян.; люб., ЛА, 4). Ад істо́пка/сто́пка ’памяшканне для захавання агародніны і іншых прадуктаў’ (гл.) з узнаўленнем этымалагічнага ‑b‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́тка ’памяшканне для птушак і жывёлін, сценкі якога зроблены з металічных або драўляных прутоў’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), ’спосаб складання дроў, дошак, цэглы і пад. у выглядзе чатырохвугольніка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Янк. Мат.), ’свіран, кладоўка’ (Нас., Бломкв., Дзмітр.). Гл. клець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́пка1 ‘невялікая шклянка для віна’ (ТСБМ, ЛА, 5), ‘высокая чарка, келіх’, ‘кадоўбчык’ (Бяльк.). У значэнні ‘келіх’, хутчэй за ўсё, з рус. сто́пка ‘тс’.

Сто́пка2кладоўка, варыўня’ (Арх. Федар., Касп., Сержп., Янк. 1, Сл. ПЗБ), ‘хата, хацінка’ (вілен., Нас.), стэ́пка ‘варыўня’ (Куч.). Гл. стобка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)