найго́ршы, ‑ая, ‑ае.
1. Самы горшы, самы кепскі. Найгоршы дзень.
2. у знач. наз. найго́ршае, ‑ага, н. Самае горшае, самае кепскае. Яго напаткала самае найгоршае.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прескве́рный разг.
1. (очень скверный) (ве́льмі) дрэ́нны, (ве́льмі) пага́ны; (ве́льмі) ке́пскі, (ве́льмі) благі́; (ве́льмі) га́дкі, (ве́льмі) бры́дкі; (ве́льмі) агі́дны; (ве́льмі) паску́дны;
2. (плохого качества) (ве́льмі) дрэ́нны; (ве́льмі) ке́пскі.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
ерундо́вский, ерундо́вый прост.
1. (глупый) бязглу́зды;
2. (пустяковый) пусцяко́вы;
3. (плохой) дрэ́нны, ке́пскі.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Ке́пска ’дрэнна’ (ТСБМ, Шат., Гарэц., КЭС, лаг., Сцяшк., Бяльк., Мядзв., Сержп. Пр.). Гл. кепскі.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Злы. Рус. злой, укр. злий ’тс’, польск., серб.-луж. zły ’кепскі, злы’, чэш., славац. zlý ’тс’, славен. zál, zèl ’злы’, ’някепскі’, серб.-харв. за̏о, балг. зъл, макед. зол. Ст.-слав. зълъ ’кепскі, злы’. Ст.-рус. зълый ’кепскі, злы’, ’варожы, грэшны’ (XI–XII стст.). Прасл. zъlъ, верагодна, мела значэнне ’кепскі’, адкуль потым развіваліся іншыя значэнні. Выводзяць з і.-е. *gʼhu̯el ’згінацца (у тым ліку духоўна)’, да якога адносяць іран. zūr ’хлусня’, ст.-грэч. φαλός ’дурны’, φῆλος ’зманлівы’, лац. fallo ’падманваю’, літ. atžúlas ’цвёрды, злы’. Шанскі, 2, З, 95; Фасмер, 2, 99 (дзе і літ-ра); Махэк₂, 716; Скок, 3, 642–643; БЕР, 1, 663–664; Абаеў, Этимология, 1966, 252; Траўтман, 372–373; Покарны, І, 489–490. Пра ст.-бел. ужыванне слова гл. Булахаў, Прыметнік, 3, 87–89.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Ківа́ла ’чалавек, якому даручана сцерагчы што-небудзь і даваць знак іншым’, ’кепскі працаўнік’ (Нас.). Да ківаць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
гармані́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто іграе на гармоніку. Казей хоць і жанаты чалавек, а любіў такія вечарынкі, дзе ён сам выступаў у ролі музыкі — ён быў не кепскі гарманіст. Колас. І песню зачаў гарманіст Пра сінія вочы дзяўчыны. Астрэйка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Наблажы́ць ’нарабіць глупства’ (Нас.). Да блажы́ць, благі́ ’кепскі, дрэнны’, параўн. з супрацьлеглым значэннем укр. наблажи́ти ’прынесці дабро’ (ад бла́го ’дабро’).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ске́псціць ‘схібіць, памыліцца’, ске́псьціцца ‘блажэць, пагаршацца’ (Ласт., Некр. і Байк.), ске́псіцца ‘сапсавацца’ (Касп.), ске́пціцца ‘тс’ (карэліц., Нар. словатв.). Да кепскі, кепска (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
скве́рный
1. (гадкий) пага́ны, га́дкі, бры́дкі; (мерзкий) агі́дны; (пакостный) паску́дны;
2. (плохого качества, неважный) дрэ́нны, ке́пскі, благі́.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)