карто́вы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з корту 1. Картовая кепка. Картовы касцюм. □ Раман быў у адной выцвілай саколцы, у старых запэцканых ля трактара картовых штанах. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клінава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Тое, што і клінападобны. Твар канчаецца трыма рыжымі валасамі на вострай, клінаватай барадзе. Скрыган.
2. Пашыты з кліноў. Клінаватая кепка. Клінаватая спадніца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сплю́снуцца, ‑нецца; зак.
Разм. Сплюшчыцца 2, стаць сплюснутым ад ціску, удару. На .. [Дробаве] .. сіняя кепка-васьміклінка з кароценькім брылём сплюснулася ад меха і сям-там прабіта дажджом. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дагна́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад дагнаць.
2. у знач. прым. Даведзены якраз па мерцы, па форме. Мундзір дагнаны, як уліты, А кепка ссунута набок. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закуро́дымлены і закурады́млены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закуродыміць, закурадыміць.
2. у знач. прым. Пакрыты сажай; задымлены. Закуродымленая кепка была нацягнена на лоб. Чорны. Злева і справа чарнелі папялішчы, пахіленыя закурадымленыя каробкі, абгарэлыя дрэвы. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ке́пі, нескл., н.
1. Род фуражкі з невялікім цвёрдым донцам і прамым казырком (у французскай і рускай арміях і ў гімназістаў Расіі ў 19 ст.).
2. Тое, што і кепка. Чалавек у кепі павольна перастаўляў ногі. Галавач.
[Фр. képi.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́рткі, ‑так; адз. няма.
Разм. Тое, што і штаны. Мужык быў зверху апрануты, — кепка, картовая кашуля з зашпіленымі кішэнькамі, шарачковыя порткі, — а знізу — босы. Брыль. Міхась глянуў на свой палаплены паўкажушак, на порткі з даматканага сукна і.. ўздыхнуў. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струкава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае шмат струкоў. Струкаватая фасоля. // Падобны да струна.
2. Разм. Кучаравы (пра шэрсць). / Пра валасы чалавека. Адкінуліся дзверцы і выткнулася белавалосая струкаватая галава шафёра, яшчэ зусім маладога хлопца. Пташнікаў. Кепка блінам ляжала на струкаватай рыжай галаве. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хэнць, ‑і, ж.
Абл. Жаданне, ахвота. Узіраючыся, як мільгала за частаколам.. [Марціна Ваўчка] шарая, ганарыста ссунутая на адно вуха кепка, Міця таксама ўчуў нейкую хэнць прайсціся вузенькаю, вытаптанаю ў росным карычневым быльніку па чужой мяжы сцежкаю ў блізкі верасаўскі лясок. Адамчык. Кожны падкрэслены.. [Якавам Гузікам] сказ выклікае прыметныя калыханкі ўсяе залы. Гэта надавала яму настрою, хэнці, захаплення. Гартны.
[Польск. chęć.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́тнік 1, ‑у, м., зб.
Аднагадовыя дэкаратыўныя садовыя расліны. // Абл. Летняя садавіна. [Каліна:] — Пяцьдзесят гектараў саду. А які ўраджай! .. Летнік псуецца, гніе шмат. М. Ткачоў.
ле́тнік 2, ‑а, м.
Разм. Лёгкі летні пінжак або жакетка. На .. [хлопцу] шэры, з абвіслымі штрыфелямі летнік; сіняя кепка-васьміклінка з кароценькія брылём. Ракітны.
ле́тнік 3, ‑а, м.
Разм. Дарога, якой карыстаюцца толькі летам; проціл. зімнік. Адшукаў [Віця] знаёмы летнік — летнюю дарогу, па якой калгаснікі вазілі сена. Жычка. [Андрэй і Драбок] выехалі на ўзлессе, дзе дарога раздзялялася на дзве — адна, пратораная, вяла полем у вёску, а другая, ледзь прыкметны, заросшы травою летнік, бегла на Андрэеў хутар. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)