Кве́цень1 (ж. р.) ’кветкі (зборнае)’ (ТСБМ). Гл. квет.

Кве́цень2 ’красавік’ (Нас., Сцяшк., Шатал.). Гл. квет. Бел. квецень памылкова разглядаецца як запазычанне з польск. kwiecień (Булыка, Запазыч., 145). У сапраўднасці гэта яшчэ праславянскае ўтварэнне: укр. квітень, рус. цветень, балг. цветен, серб.-харв. цветан, польск. kwiecień, чэш. květen, славац. kveteň. Суфіксальная дэрывацыя празрыстая: прасл. květ‑ьn‑jь. Прадуктыўны славянскі суфікс назоўнікаў ‑jь пашырае не менш прадуктыўны суфікс прыметнікаў ‑ьnъ. Назва месяца тады тлумачыцца як ’месяц цвіцення’ (Слаўскі, 3, 486; Краўчук УМШ, 1955, 3, 61; Шаур, Этимология–1971, 95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начакве́т ’букашнік горны, Jasione montana L.’ (віц., Кіс.), іншыя назвы: начнік, начніца, паўночнік (там жа). Складанае слова, першая частка (да ноч), відаць, сведчыць пра раскрыванне кветкі ў начны час (параўн. іншыя назвы), другая — да квет(ка), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кве́тка ’кветка’ (ТСБМ, Нас., Касп., Сл. паўн.-зах., Нар. словатв., Бяльк., Мал.), ’галінка’ (Гарэц., Выг.), ’вязка накшталт гронкі з ядлоўцу, якая ўмацоўваецца на месцы злучэння крокваў, бліжэйшых да вуліцы ў дзень пабудавання зруба’ (В. В., Выг., Нар. словатв.), ’букет з калосся збажыны’ (Нар. словатв.), ’нязжаты пучок калосся збажыны, пакінуты ў канцы жніва’ (Шатал.). Гл. квет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)