ава́рцы, -аў, адз. -рац, -рца, м.

Народ, які складае частку насельніцтва паўночнага Каўказа (Дагестана, Азербайджана і інш.).

|| ж. ава́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. ава́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дуду́к, ‑а, м.

Духавы драўляны музычны інструмент у выглядзе трубкі з 9 адтулінамі; пашыраны ў народаў Каўказа.

[Тур. düdük.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўка́зскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Каўказа, каўказцаў, належыць ім. Каўказскія горы. Каўказскія народы. Каўказская прырода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўка́зцы, ‑аў; адз. каўказец, ‑зца, м.; каўказка, ‑і, ДМ ‑зцы; мн. каўказкі, ‑зак; ж.

Ураджэнцы Каўказа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мюрыды́зм, ‑у, м.

Нацыянальна-вызваленчы рух горцаў Паўночнага Каўказа ў 19 ст., у якім рэлігійнае вучэнне спалучалася з палітычнай барацьбой супраць усіх немусульман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балаба́н 1, ‑а, м.

Драпежная птушка сямейства сакаліных.

балаба́н 2, ‑а, м.

Народны духавы язычковы інструмент у азербайджанцаў, узбекаў і некаторых народаў Паўночнага Каўказа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хаза́ры, -аў, адз. хаза́р, -а, м.

Цюркамоўны вандроўны народ, які ўтварыў у 7—10 стст. дзяржаву з тэрыторыяй ад ніжняй Волгі да Каўказа і Паўночнага Прычарнамор’я.

|| ж. хаза́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. хаза́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яфеты́ды, ‑аў; адз. яфетыд, ‑а, М ‑дзе, м.

Група народаў часткі Каўказа, Пярэдняй Азіі, Міжземнамор’я, Пірынеяў, да якіх адносяцца некаторыя старажытныя плямёны, а таксама сучасныя народы: абхазцы, баскі, грузіны, чаркесы і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чувя́кі, ‑аў; адз. чувяк, ‑а, м.

Мяккія туфлі на нізкай падэшве без абцасаў, пераважна ў народаў Крыма, Каўказа. Побач з туфлямі — нечыя старыя чувякі з прэлых шнуркоў ці вяровачак, падшытыя скурай-сырцом. Кулакоўскі.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яфеты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да яфетыдаў, які належыць, уласцівы ім. Яфетычныя плямёны.

•••

Яфетычная мова — тэрмін, які першапачаткова быў уведзены М.Я. Марам для абазначэння роднасці моў Каўказа з семіцкімі і хаміцкімі, затым распаўсюджаны ім на ўсе старажытныя мёртвыя мовы Міжземнаморскага басейна і Пярэдняй Азіі і некаторыя жывыя мовы ў Пірынеях і на Паміры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)