прысу́ха, ‑і, ж.

Абл. Каханая, любая. [Хоня:] — Адвярнулася ад мяне прысуха мая! Мележ. [Сцепаніда] стаяла ў лазовых кустах, чакаючы Веру, каб з вока на вока пагаварыць з Мікітавай прысухай. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

люба (возлюбленная) фольк. каха́ная, -най ж., лю́бая, -бай ж., мі́лая, -лай ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

люби́мая сущ. лю́бая, -бай ж., мі́лая, -лай ж.; (возлюбленная) каха́ная, -най ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́да, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Уст. Каханы (каханая), любы (любая), мілы (мілая). Яраслаўна, тужачы па ладу, заламала рукі на сцяне. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ми́лая сущ. мі́лая, -лай ж., лю́бая, -бай ж.; (возлюбленная — ещё) каха́ная, -най ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лю́бы, лю́бый ’які выклікае пачуццё любві; блізкі, дарагі, мілы сэрцу, каханы’ (Нас., Гарэц., Яруш., Др.-Падб., Шат., Касп., Бяльк., ТСБМ, ТС; мядз., Сл. ПЗБ), ’той, каго любяць, шкадуюць’ (КЭС, лаг.). Укр. лю́бий ’тс’, люб ’мілы’, лю́бакаханая’; рус. люб, любый (любакаханая’); польск. устар. luby, н.- і в.-луж. luby (прыметнік і назоўнік), палаб. lʼaibě (< ljubъjь); чэш. libý, ст.-чэш. ľubý, ľub, ľúb, славац. ľúby (ľúbaкаханая’); славен. ljȗb, ljúba ’мілы, каханы, дарагі’ (ljúbi ’каханы’, ljȗbaкаханая’), серб.-харв. паўн.-зах. љуб (з XVII ст. і як назоўнік), љу́ба ’жонка’, макед. љубакаханая’, ’жонка’, балг. люба ’любка, каханая’, ст.-слав. любъ ’мілы, прыемны’. Прасл. lubъ ’мілы, прыемны, каханы’ (Слаўскі, 4, 360–362), роднаснымі да якога з’яўляюцца літ. liaupsė́ ’пашана’, ’хвалебная песня’, liáupsinti ’ўсхваляваць’, ст.-інд. lúbhayati ’моцна жадае’, lōbhas ’жаданне, прага’, lōbháyati ’ўзбуджае жаданне’, гоц. liufs, ст.-в.-ням. liob, н.-в.-ням. lieb, ст.-грэч. λυπτά ’юрлівая’, ’каханка’, лац. lubet (libet) ’мне падабаецца’, ’я жадаю, маю ахвоту’, lubīdō, libīdō ’страснае жаданне’, алб. laps ’жадаю, прагну’ — і.-е. *leubhos (Фасмер, 2, 544; Слаўскі, 4, 360–362; Скок, 2, 337–339; Бязлай, 2, 146; Шустар-Шэўц, 12, 864; БЕР, 3, 572; Трубачоў, Эт. сл., 15, 181–182). Сюды ж лю́бенькі, любе́нькі, лю́бінькі, любу́нка — ветлівы зварот да людзей, любе́й ’мілей’, любе́йшы ’мілейшы’ (Бяльк., Шат., Нас., Мікуц., Рам. 8–9; КЭС, лаг.), лю́ба, лю́бо ’міла, з любоўю’, ’падабаецца’, ’па сэрцу’, ’добра’ (ТСБМ, Бяльк., Растарг., ТС; калінк., З нар. сл.; воран., Сл. ПЗБ), любя ’даспадобы’ (мядз., Жыв. сл.)

Любы́ ’кожны, усякі’, ’які хочаш (на выбар)’, ’абы-хто’ (ТСБМ, ТС; КЭС, лаг.; брасл., Сл. ПЗБ), рус. любой, ст.-рус. любой ’які хочаш’ (XVI ст.), славен. poljúben, чэш. libovolný, славац. ľubovolný ’тс’. Да лю́бы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка 1, нескл., н.

Назва літары «к».

ка 2, прыназ. з Д.

Ужываецца замест «к ​2» у спалучэнні «ка мне». Прытуліся ка мне, дзяўчына каханая! Бядуля. Ка мне йшлі дзяўчаты, Кветкі мае рвалі, Жніўныя, вясельныя Песні распявалі. Русак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Любая, каханая (у 2 знач.). Мне не забыцца ранку Прыгожаю вясной, — Хадзілі мы з каханкай Дарожкай залатой. Броўка.

2. Тое, што і палюбоўніца. Міхась пакутаваў, не маючы досыць рашучасці .. парваць з .. выпадковай каханкай. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каха́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае каханне, да якога накіравана каханне; любімы (у 2 знач.). Каханая дзяўчына. □ — Смешна, але прызнаюся, што ў мяне нават не было каханай жанчыны, не было кахання. Мікуліч.

2. у знач. наз. каха́ны, ‑ага, м.; каха́ная, ‑ай, ж. Той (тая), каго кахаюць. Можа, думкі Максіма — пра сваю каханую, што ходзіць недзе па росных сцежках над іншай ракою? Брыль. — Усё ж ён прыгажэйшы за Змітрака! — з замілаваннем падумала дзяўчына і яшчэ бліжэй прытулілася да каханага. Ваданосаў.

3. Родны, дарагі. Засні, мой каханы, Мой мілы сынок, Падняўся туманам За вокнамі змрок. А. Александровіч.

4. у знач. наз. Форма фамільярнага звароту. — «Гатовы боты?» — «Не, каханы!» — Заказчыку шавец лісліва адказаў. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм.

1. Ласкавы зварот да жанчыны, дзяўчыны. — Падрыхтавалася, мілка? — пытаецца мая новая знаёмая праз пару мінут. Шынклер.

2. Каханая дзяўчына. Мая мілка добра скача, Добра песенькі пяе. А за кросны сядзе — плача: Ніткі ў бёрда не ўкладзе. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)