сістэматы́чны, -ая, -ае.

1. Які трымаецца пэўнай сістэмы (у 1 знач.).

С. каталог навуковай літаратуры.

2. Рэгулярны, які пастаянна паўтараецца, не перапыняецца.

Сістэматычныя ўрокі па музыцы.

Сістэматычна (прысл.) наведваць заняткі.

|| наз. сістэматы́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алфаві́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да алфавіта. Алфавітнае пісьмо. Алфавітная кніга. // Размешчаны паводле алфавіта. Алфавітны паказальнік. Алфавітны каталог.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бібліятэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бібліятэкі; належыць бібліятэцы. Бібліятэчны каталог. □ [Андрэй Барысавіч:] — [Маці] нават на фронце кніжніцай была. Пра бібліятэчную работу марыла. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэчаспі́с ’рэестр, каталог’ (Байк. і Некр.). Утворана шляхам словаскладання ад словазлучэння спіс рэчаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неапі́саны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не апісалі, не ўключылі ў вопіс, каталог, рэестр. Неапісаны архіў.

2. Вельмі прывабны, такі, што цяжка апісаць словамі. Іскрыцца ў небе млечны пас, Такі таемны, поўны чараў І неапісаных украс. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́ртачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да карты, карт (у 2 знач.). Картачная гульня. // Звязаны з гульнёй у карты. Картачны доўг. // Прызначаны для гульні ў карты. Картачны стол.

2. Які мае адносіны да карткі (у 1, 4 знач.). Картачны каталог.

•••

Картачная сістэма гл. сістэма.

Картачны домік гл. домік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́трыка ’выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння’ (ТСБМ), смарг., пруж. мэтрыка, драг. мэтрыкэ ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. метрика, метрыка ’канцылярская кніга’ (пач. XVI ст.), «Літоўская метрыка», — запазычаны са ст.-польск. metryka, якое з с.-лац. matriculaкаталог, вопіс’ < лац. mātrīx ’тс’. Булыка (Лекс. запазыч., 57) памылкова выводзіць з лац. metrica ’?’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спіс, спісак, пералік, пералічэнне, рэестр, каталог

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сістэматы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтварае пэўную сістэму; пабудаваны паводле пэўнага плана. Сістэматычнае апісанне. Сістэматычны каталог. // Які заснаваны на пэўнай сістэме; строга паслядоўны, планамерны. Сістэматычныя заняткі па замежнай мове. □ Выхадзец з сацыяльных нізоў, чалавек, пазбаўлены магчымасці атрымаць сістэматычную адукацыю, [Купала] змог узняцца да вяршынь класічнай мастацкай думкі. Ярош.

2. Пастаянны, рэгулярны. Сістэматычнае павышэнне жыццёвага ўзроўню працоўных. Сістэматычнае наведванне заняткаў па фізкультуры. □ Аднак, калі трохі абціхла шуміха вакол гэтай справы, Таня і Вера наладзілі сістэматычную перапіску з Надзяй. Машара.

3. Які мае адносіны да сістэматыкі (у 2 знач.). Від — гэта ніжэйшая сістэматычная адзінка сучаснай класіфікацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)