фаршырава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад фаршыраваць.

2. у знач. прым. Прыгатаваны пры дапамозе фаршыравання. Фаршыраваны карп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязву́сы, ‑ая, ‑ае.

1. Без вусоў. Тут [у лагеры] былі людзі розных узростаў: бязвусыя юнакі і такія, як Карп Маеўскі. Шамякін.

2. Безасцюковы. Бязвусая пшаніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карабе́ц1 ’караблік’ (Дзмітр.) — другасная форма ад карабель (слядоў карай = прасл. котѣъ у гэтым значэнні не наглядаецца).

Карабе́цкарп, Cyprinus carpio’ (Мат.), кантамінацыя карп з папярэднім.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кара́сь, ‑я, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых, якая водзіцца ў вадаёмах з ілістым дном. Плешчуцца серабрыстыя хвалі штучнага возера, у якім хутка занерастуе залацісты карп і непаваротлівы карась. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тлу́сты, -ая, -ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе шмат тлушчу.

Тлустая свініна.

2. Тоўсты, укормлены, сыты.

Тлустая індычка.

Т. карп.

3. Які атрымаўся ад тлушчу.

Тлустая пляма.

4. перан. Насычаны карыснымі рэчывамі.

Т. чарназём.

5. Тоўсты, з тоўстымі лініямі (пра лініі, друкарскія знакі, літары і пад.).

Т. шрыфт.

|| наз. тлу́стасць, -і, ж. (у 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пласту́нкарп, Cyprinus carpio’ (астрав., Сл. рэг. лекс.), укр. пластуне́ць ’род чарнаморскага селядца’, рус. раст. пласту́н ’дробны селядзец’. Відаць, да пласт (гл.), матывацыя, аднак, няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

люстра́ны, ‑ая, ‑ае і люстраны́, а́я, ‑о́е.

1. Які мае адносіны да люстра ​1 (у 1 знач.). Люстраная майстэрня. Люстраная вытворчасць. // Уласцівы люстру, такі, як у люстра. Люстраны глянец. Люстраная паліроўна. // Які з’яўляецца люстрам, з люстрам. Люстрана-лінзавы тэлескоп. □ Станіслаў праз сілу ўзнімаецца з крэсла, падыходзіць да шафы і, раней, чым адчыніць яе, узіраецца ў люстраныя дзверы. Мікуліч.

2. перан. З бліскучай, гладкай паверхняй. Быстра слізгацяць душагубкі па люстранай вадзе пад лоўкімі ўзмахамі вёсел. Колас. Над ракою над шырокай, Над люстранаю ракой, Над лазою невысокай Ходзіць ветрык-неспакой. Астрэйка.

•••

Люстранае шкло гл. шкло.

Люстраны карп гл. карп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Вы́баўкнуць, вы́бовкнуты ’вынырнуць’ (пін., Нар. лекс.). Да бо́ўкнуць ’упасці ў ваду’; сюды ж, відаць, і драгіч. вы́бовчаный ’выпучаны’, якое Клімчук (Бел.-укр. ізал.) звязвае з карп. бовчь ’паглыбленне ў рацэ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папераджа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які папярэджвае каго‑, што‑н. аб чым‑н., служыць для перасцярогі ад чаго‑н. У шэрай перадранішняй цішыні бухнула некалькі папераджальных стрэлаў. Навуменка. На скрыжаваннях [вуліц] павешаны папераджальныя знакі для шафёраў. Беразняк. Карп Маеўскі кінуў на пляменніцу папераджальны позірк. Шамякін.

2. Які папярэджвае жаданні, намеры каго‑н., паслужлівы. Папераджальныя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палу́дзень ’абед’ (Нас., Карп., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Сл. ПЗБ), полу́дэнь ’тс’ (Клім., Бяссон., Сл. Брэс.), по́лудзень, по́лдзень ’час дня пасля абеду; поўдзень’ (ТС), палу́днаваць ’абедаць’ (Бяльк.). Гл. поўдзень. Падрабязна аб семантыцы і лінгвагеаграфіі гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 89 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)