агаро́дніна, ‑ы, ж., зб.

Карані, клубні, зяленіва агародных раслін. [Лабановіч:] — Кожнай агародніне свой час. Свой час ягадзе і свой баравіку... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

любі́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых з зеленавата-жоўтымі кветкамі, карані якой выкарыстоўваюцца ў медыцыне, кулінарыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераві́ць, -раўю́, -раўе́ш, -раўе́; -раўём, -раўяце́, -раўю́ць; -віў, -віла́, -ло́; -раві; -віты; зак., што.

1. Абвіць чым-н., абвязаць.

Карані перавілі лясную дарогу.

2. Звіць нанава.

П. вяроўку.

3. Пераматаць на што-н. іншае.

П. ніткі з матка на клубок.

|| незак. перавіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карані́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́цца; незак.

1. Пускаць карані.

2. у чым. Мець сваёй асновай, крыніцай.

Прычына караніцца ў іншым.

3. у кім-чым. Быць уласцівым каму-, чаму-н., знаходзіцца ў кім-, чым-н.

Любоў да малой радзімы караніцца ў кожным з нас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыня́цца, прыму́ся, пры́мешся, пры́мецца; прыня́ўся, -няла́ся, -ло́ся; прымі́ся; зак.

1. за што і з інф. Пачаць што-н. рабіць, узяцца за што-н.

Л. за справу.

П. пісаць заяву.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пусціць карані, прыжыцца.

Прышчэпак прыняўся.

|| незак. прыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альвео́лы, ‑аў; адз. альвеола, ‑ы, ж.

1. Найдрабнейшыя пузыркі, якія ўтвараюцца лёгачнай тканкай і да якіх падыходзяць канцавых разгалінаванні крывяносных жылак.

2. Ямкі ў сківіцах, дзе змяшчаюцца карані зубоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

струхне́ць, ‑ее; зак.

Разм. Тое, што і струхлець. [Патапавіч:] — Плот унь усюды струхнеў. Кулакоўскі. Што ж здарылася? Пень стаяў, можа, сто гадоў. Увесь ён струхнеў. Магутныя карані ягоныя ў зямлі таксама струхнелі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́рань (мн. карані́) м., в разн. знач. ко́рень;

рака́ вы́мыла карані́ вярбы́ — река́ вы́мыла ко́рни вербы́;

к. зу́ба — ко́рень зу́ба;

к. сло́ва — ко́рень сло́ва;

здабы́ць к.мат. извле́чь ко́рень;

мы́льны к.фарм. мы́льный ко́рень;

к. зла — ко́рень зла;

у ~ні — в ко́рне;

на ~ні — на корню́;

пусці́ць карані́ — пусти́ть ко́рни;

вы́рваць з ~нем — вы́рвать с ко́рнем;

пад к. — под ко́рень;

к. жыцця́ — ко́рень жи́зни;

глядзе́ць у к. — смотре́ть в ко́рень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

караняпло́ды, ‑аў; адз. караняплод, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Культурныя расліны (буракі, морква, бручка і пад.) з мясістым коранем, які скарыстоўваецца ў ежу, на корм жывёле і для тэхнічных мэт. Кармавыя караняплоды.

2. Патоўшчаныя карані гэтых раслін. Буйныя караняплоды. Скормліваць караняплоды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мангль, ‑я і ‑ю, м.

1. ‑я. Трапічнае дрэва, якое расце на ілістых берагах і мае спецыфічныя паветраныя карані, што ідуць ад ствала і галін у глебу. / ‑ю, у знач. зб. Зараснік манглю.

2. ‑ю, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

[Фр. mangle, ісп. mangle ад малайск. mangi-mangi.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)