чепе́ц капту́р, -ра́ м., чапе́ц, род. чапца́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Капту́н ’паўшубак, кажух’ (мсцісл. Бяльк.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем каптан і каптур (гл.); параўн. зах.-рус. каптурок ’кафтан’, кап. каптур ’верхняя вопратка’ (Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куптыры́ ’трава (балотная)’ (Мат. Гом.). Да каптур (гл.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абажур; каптур (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Капу́за ’вялікая зімовая, цыліндрычнай формы, неакуратная футраная шапка’ (кобр. Шн. 3; Сцяшк., Сцяц., зэльв.; драг. Нар. словатв.); ’канфедэратка, абшытая чорным футрам’ (Федар. Рук.), капуся ’льняныя або саламяныя абручы, якія паляшучкі надзявалі на галаву пад хустку, каптур’ (Тарн.). Заназычана, як і ўкр. капуза ’тс’, з польск. kapuza, якое з ням. Kapuze < італ. сарриссіо ’пакрыццё галавы, каптур’ < с.-лац. caputium ’капюшон манаха’ < сарра ’плашч’ (Слаўскі, 2, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капы́ца ’круглы раменьчык, якім звязваюць часткі цэпа’ (Выг.). Параўн. польск. kapica ’тс’, якое ад ст.-польск. kapica ’манашаскі ўбор, каптур’ (Слаўскі, 2, 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капішон ’капюшон’ (Сцяшк., Інстр. 1), капіжон ’тс’ (лід., шчуч., Сл. паўн.-зах.). Запазычанае з польск. kapiszonкаптур’. якое з франц. capuchon ’тс’ < саре ’плашч з капюшонам’ (Слаўскі, 2, 55–56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́птур: з коптурам, коптарам ’вышэй краёў’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк. Сл., Мат. Гом., Мат. Маг., Жд. 2, КЭС, лаг., З нар. сл., Бяльк., Сержп. Пр., Нік. Очерки). Гл. каптур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абажу́р (БРС) запазычанне праз рус. мову ў XX ст., у рус. з франц. abat‑jour у XVIII ст. У беларускіх слоўніках 20‑х гадоў XX ст. яшчэ канкурыравала з каптур. Гл. Гіст. мовы, 2, 205.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэнт ’металічны прут; арматурнае жалеза’ (ТСБМ, Янк. 1, Бір. Дзярж., Жд., Сл. ПЗБ), прэнт ’качарга’ (Сіг.), ’шворан’ (Мат. Гом.), ’жалезны шпень, які падтрымлівае каптур над камінкам’ (івац., Нар. сл.), ’драўляная частка плуга’ (Выг.), ’мера паверхні (зямлі)’ (Бес.). З польск. pręt ’прут’. Гл. таксама прут, якое, відаць, паўплывала на развіццё семантыкі запазычанага прэнт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)