реши́тельный

1. рашу́чы;

реши́тельный челове́к рашу́чы чалаве́к;

2. (окончательный) канчатко́вы;

реши́тельный отве́т канчатко́вы адка́з;

3. (решающий) рашу́чы, раша́ючы;

реши́тельный моме́нт рашу́чы мо́мант;

4. (несомненный) бясспрэ́чны; несумне́нны; сапра́ўдны;

реши́тельный тала́нт бясспрэ́чны (сапра́ўдны) та́лент.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кане́чны, -ая, -ае.

1. Які мае канец, мяжу (у прасторы і часе); проціл. бесканечны.

Канечная велічыня (у матэматыцы — велічыня, што змяняецца ў пэўных межах, не роўная ні нулю, ні бесканечнасці).

2. Тое, што і канцавы.

К. прыпынак.

3. Тое, што і канчатковы (у 2 знач.).

К. вынік.

К. прадукт.

|| наз. кане́чнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́нік, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Канчатковы паказчык якіх-н. дзеянняў, намаганняў і пад.

Падвесці вынікі работы за дзень.

Вынікі конкурсу.

2. Паказчык майстэрства (звычайна спартыўнага).

В. плаўца.

В. забегу на сто метраў.

Лепшы в. дня.

3. Тое, што вынікае з чаго-н., з’яўляецца лагічным вывадам.

Поспехі з’яўляюцца вынікам напружанай штодзённай працы.

Пажар быў вынікам нядбайнага абыходжання з агнём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсалю́тны, -ая, -ае.

1. Безумоўны, неабмежаваны, узяты па-за ўсякім параўнаннем.

Абсалютныя і адносныя паказчыкі.

А. чэмпіён (спартсмен-пераможац у мнагабор’і).

2. Поўны, канчатковы.

А. спакой.

Абсалютная большасць (пераважная большасць). Абсалютная манархія (самадзяржаўе). А. слых (слых, які дакладна вызначае вышыню любога тону). Абсалютна (прысл.) правільна.

Абсалютны нуль — самая нізкая тэмпература (-273,15 °С).

Абсалютны нуль — пра нікчэмнага, зусім бескарыснага ў якой-н. справе чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адстая́цца, ‑стаіцца; зак.

1. Пастаяўшы нейкі час, даць асадак, адстой (пра вадкасць). Семнаццаціметровая тоўшча вады адстаялася, утварыўшы тры слаі. М. Стральцоў.

2. перан. Набыць канчатковы ўстойлівы выгляд (пра думкі, погляды). Усё там [у маленстве] ясна, міла здалёк, адстаялася ў часе, выдатна вынашана, нават і ў сорак пяць гадоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канча́лі ’крайнія вуліцы ў вёсцы; канец вуліцы, край населенага пункта’ (Яшк.). Вузкі бел. рэгіяналізм (з суфіксам ‑аль, які ўтварае назоўнікі з называннем прасторавых паняццяў, як круеаль ’кругавая дарога’, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146–147). Сюды ж кабальныканчатковы’ (Гарэц., Др.-Падб.). Падобнае ўтварэнне ў лексемы канчулянец ’жыхар канца вёскі’ (карэліц., Нар. словатв.) і канчанец ’тс’ (Янк. ©), канчані (мн.) ’тс’ (бялын., Янк. Мат.). Гл. таксама канчар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апошні, астатні, канчатковы, канцавы, хваставы; рэшні (абл.); фінальны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вы́вад, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. выводзіць — вывесці (у 1–3 знач.).

2. ‑у. Суджэнне, якое лагічна вынікае з меркаванняў. Тэарэтычныя, практычныя вывады. Канчатковы вывад. □ Круцілі і так і гэтак і кожны раз прыходзілі да вываду — трэба будаваць новыя печы. Карпаў.

3. ‑а. Спец. Провад або спецыяльнае прыстасаванне, прызначанае для сувязі са знешнім асяроддзем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гато́вы, -ая, -ае; гато́ў, гато́ва.

1. да чаго і з інф. Які зрабіў усе неабходныя прыгатаванні.

Г. да ад’езду.

2. на што або з інф. Які схільны зрабіць што-н., з якім можа што-н. адбыцца.

Г. памагаць садзіць бульбу.

Бульба гатова зацвісці.

3. Канчаткова зроблены, годны для ўжывання, выкарыстання.

Абед г.

Гатовыя дэталі.

На ўсім гатовым (наз.).

4. толькі кар. ф., у знач. вык. Выражае канчатковы вынік якога-н. дзеяння або стану і ўжыв. ў знач.:

а) памёр, сканаў;

б) зусім п’яны (разм.).

Ужо гатоў!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. што. Разлічыцца за доўг сваёй працай.

А. за грошы.

2. што. Папрацаваць нейкі час.

А. пяць дзён у полі.

3. Скончыць працаваць; стаць непрыгодным для працы; знасіцца ад працяглага выкарыстання.

А. сваё.

4. што. Надаць чаму-н. канчатковы выгляд; дамагчыся майстэрскага выканання.

А. нумар праграмы.

|| незак. адпрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).

|| наз. адпрацо́ўванне, -я, н. (да 1, 2 і 4 знач.) і адпрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)