адпяча́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Раскрыць, распакаваць. Адпячатаць канверт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямікапе́ечны, ‑ая, ‑ае.

Коштам у сем капеек. Сямікапеечны канверт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закле́іцца сов. закле́иться;

канве́рт до́бра ~ле́іўся — конве́рт хорошо́ закле́ился

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закле́іцца, ‑клеіцца; зак.

Заляпіцца з дапамогай клею. Канверт добра заклеіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заштэмпелява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Паставіць штэмпель. Заштэмпеляваць канверт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кувэ́ртканверт’ (Бяльк., Яруш.). Прамое ці праз рускую мову запазычанне з франц. couvert (Шанскі, 2, 8, 430).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запяча́тацца сов. (заклеиться) запеча́таться;

канве́рт до́бра ~таўся — конве́рт хорошо́ запеча́тался

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

Аддзяліўшы, зняць прыклеенае; адарваць, адляпіць. Адклеіць канверт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закле́іць, -е́ю, -е́іш, -е́іць; -е́ены; зак., што.

Закрыць, змацаваць чым-н. клейкім.

З. канверт.

З. вокны на зіму.

З. ранку пластырам.

|| незак. закле́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. закле́йванне, -я, н. і закле́йка, -і, ДМ -йцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскле́іць, -кле́ю, -кле́іш, -кле́іць; -кле́ены; зак., што.

1. Разняць склееныя часткі чаго-н.

Р. канверт.

2. Наклеіць у многіх месцах.

Р. афішы.

|| незак. раскле́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раскле́йванне, -я, н. і раскле́йка, -і, ДМ -йцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)