◎ Пласко́нка ’хустка’, ’цёплая хустка’ (смарг., івян., ДАБМ, камент., 944–945; Сцяшк. Сл.). Да таскані ’каноплі’ (гл.) > ’хустка з канаплянага палатна’. Параўн. канаплянка ’тс’ (ДАБМ, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэпулу́ска ’птушка рэпалоў’ (Бяс.). Рус. ре́полов, ре́пел ’тс’, реполиха ’самка рэпалова’, польск. rzepołuch ’канаплянка’. Прасл. *rępelъ/*rępolъ утворана ад *rępъ/*rępь ’хвост’ і суф. *‑elъ/*‑olъ (Трубачоў, Этимология–1964, 7).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калапня́нка ’хустка асенняя, якую завязваюць увосень, калі капаюць бульбу’ (смарг., ДАБМ), колопнюшка ’цёплая хустка’ (высок., ДАБМ). Мясцовыя наватворы ад калапні ’каноплі’, параўн. бел. канаплянка ’цёплая (зімовая) хустка’, рус. калым. коноплянка ’сетка, звязаная з ссучанай удвая або ўтрая канаплянай ніткі’, іркуц. ’мужчынская шапка з мяккім верхам’, гом. ’шапка, рукавіцы з канаплянай пражы’. Да этымалогіі гл. яшчэ каноплі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канапля́нік ’верабей, Passer domesticus’ (ТСБМ, Янк. I; Сержп. Грам.; дзятл., Сцяшк. Сл.; Мат. Гом.; жлоб., Жыв. сл.); петрык. канаплю́к, ’тс’, петрык., калінк. канапля́нка, параўн. конопля́нка ’тс’ (Мат. Гом.), ’жулан, Lanius cristatus’ (Інстр. II). Рус. конопля́ник, перм., вяц. конопля́ничек, кур. конопля́тничек ’верабей’. Да канапля́ны < каноплі (гл.). Птушка названа паводле яе звычаю аббіваць (аб’ядаць) пасевы спелых канапель і проса.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рабаці́нне, ‑я, н.
1. зб. Разм. Вяснушкі. — А, Хадзюля! Канаплянка! — прамовіў .. [Яўхім] весела, падсмейваючыся з яе твару, абсеянага, як канапляным насеннем, рабаціннем. Мележ. // Ямкі, шчарбіны на скуры пасля воспы. Грубаваты, пабіты рабаціннем твар [Рогача], асветлены натхненнем, цяпер прыгожы. Савіцкі. // Аб рабой афарбоўцы чаго‑н. На дне гнязда ляжала пяць блакітных яечак, абсыпаных рабаціннем. Капыловіч. [Петрык] шпарка камячыў у нецярплівых руках стужку [тэлеграмы], быццам злізваючы з яе рабацінне літар. Шынклер.
2. Рабізна на паверхні вады. Вада нібы ўскіпвала і яе чыстая, як люстра, паверхня пакрывалася частым-частым рабаціннем. Лынькоў. Падзьмуў ветрык, пусціў па вадзяному люстэрку рабацінне. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аўсянка 1 ’рыбка Leucaspius delineatus, вярхоўка’ (Жук., 214), укр. вівсянка, рус. овсянка, польск. owsianka, славац. ovsianka, чэш. ovesnice, ovesnička. Ад авёс ’дробныя рыбкі’, параўн. укр. овес, рус. овес, польск. owies ’тс’, названыя так з-за падабенства да рассыпанага па паверхні вады аўса, параўн. іншыя назвы — вярхоўка, маляўка (гл. Ледэр, Fischn., 69; Усачова, Этимология, 1971, 181; Брукнер, 388).
Аўся́нка 2 ’птушка Emberiza’ (Бяльк., БелСЭ), укр. вівсянка, рус. овсянка, балг. овеса́рка. Ад авёс, параўн. іншыя назвы малых птушак — прасянка, канаплянка, што звязана са спосабам харчавання (гл. Федз.–Доўб., Птицы, 384).
Аўся́нка 3 ’каша з аўсяных круп’ (БРС, Бяльк., КЭС, лаг., Сцяшк., Вешт.), укр. вівсянка, рус. овсянка, польск. oswianka. Сцяжэнне атрыбутыўнай канструкцыі, параўн. аўсяная каша (Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)