канапля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных з доўгім хвастом і канічнай дзюбай, якая жывіцца пераважна насеннем травяністых раслін.

2. Цёплая хустка з канапляных нітак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канапля́нка

‘птушка’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. канапля́нка канапля́нкі
Р. канапля́нкі канапля́нак
Д. канапля́нцы канапля́нкам
В. канапля́нку канапля́нак
Т. канапля́нкай
канапля́нкаю
канапля́нкамі
М. канапля́нцы канапля́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

канапля́нка

‘хустка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. канапля́нка канапля́нкі
Р. канапля́нкі канапля́нак
Д. канапля́нцы канапля́нкам
В. канапля́нку канапля́нкі
Т. канапля́нкай
канапля́нкаю
канапля́нкамі
М. канапля́нцы канапля́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

канапля́нка ж.

1. зоол. конопля́нка;

2. обл. поско́нный плато́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канапля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая жывіцца пераважна насеннем пустазелля. Якіх толькі птушак не было ў Васевай клетцы! І маленькія канаплянкі, і шчабятлівыя сінічкі, і асцярожныя снегіры. Пальчэўскі.

2. Разм. Цёплая парцяная хустка фабрычнага вырабу. Жанчына паспешліва паднялася, паправіла на галаве рабую канаплянку, завязаную пад падбародкам. Васілевіч. Агаціна галава была ўкручана хусткай-канаплянкай, дык яна, мусіць, так не адчувала сіверу. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канапля́нка, нараўл. конопля́нка ’цёплая парцяная хустка фабрычнага вырабу’ (ТСБМ, Сцяц. Нар.; браг., петрык., Шатал.; Мат. Гом.; гродз., З нар. сл.), ’невялікая баваўняная хустка’ (браг., Нар. словатв.), ’цёплая суконная або кашаміравая хустка’ (Сцяшк.; клец., КЭС; маладз., лях., Янк. Мат.), ’льняная хустка хатняга вырабу’ (шальч., Сл. паўн.-зах.), да каноплі (гл.). Утварылася шляхам намінацыі канапляная хустка (якая першапачаткова была канаплянай і больш грубай, таўсцейшай. чым льняная).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

конопля́нка зоол. канапля́нка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

реполо́в м., зоол. канапля́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уюрко́выя, ‑ых.

Сямейства птушак, да якога адносяцца ўюрок, канаплянка, шчыгол і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змізарне́лы, ‑ая, ‑ае.

Схудзелы, здрабнелы (пра твар, чалавека з пахудзелым тварам). Падымаецца з месца пажылая настаўніца з Прудка — змізарнелы, жоўты твар, на плячах сялянская хустка-канаплянка. Навуменка. // Зачахлы, пабляклы (пра расліннасць). Маладыя парасткі зусім заглушылі стары змізарнелы маліннік. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)