*Таўпе́ня, тоўпе́ня ’тоўчаная бульба, камы’ (ТС). Ад таўпіць (гл.), аналагічна да таўкеня, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Камнякі́, комнякікамы’ (івац. Жыв. сл.), да камякі (гл.). Пераход ‑мʼа > мнʼа характэрны для зах.-палес. гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кама́м ’пюрэ’ (петрык., Мат. Гом.). Да ком, камы́ (гл.). Нязвыклая форма (!). Адсутнасць інфармацыі не дае магчымасці зрабіць іншыя высновы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак.

1. што і чаго. Прыляпіць што‑н. да паверхні чаго‑н. Наляпіць афішу на сцяну. □ — Учора.. [акупанты] наляпілі перад вечарам усюды загады, каб усім сабрацца ў адно месца. Мележ.

2. чаго. Лепячы, нарабіць, прыгатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Мяккі снег качаўся ў камы, і хлопчыкі наляпілі баб. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камя́к, камякі́, камяке́ ’сціснуты, змяты, злеплены кавалак мяккай масы’ (ТСБМ), ’камы, бульбяная каша’ (навагр., свісл., лун., Шатал.; стаўб., З нар. сл.; Федар. Рук.; слонім., Шн. 3; лях., барыс., дзярж., ганц., пух., ст.-дар., Сл. паўн.-зах.; Мал., Янк. БП, Гарэц., Сцяшк., Жд. 3); ’няўдала спечаны, глейкі хлеб’ (КЭС, лаг.; ашм., Сл. паўн.-зах.); шчуч. ’галушка’, ’засохлая гразь’, воран. ’макуха’ (Сл. паўн.-зах.). Прадуктыўнае ў бел. гаворках утварэнне з суфіксам ‑ʼак, да ком, камы1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ўча ’гатаваная мятая бульба, камы’ (драг., Ск. нар. мовы). Да таўчы (гл.). Утворана (як і папярэдняе слова) ад асновы *tolk‑ і суф. *‑ja. Сюды ж: тоўке́ня ’тс’ (бяроз., Вешт.) з другасным выраўноўваннем асновы *tolk‑, як і тоўка́нкакамы’ (ТС), параўн. таўкці́ ’таўчы’ (там жа), товчэ́ня ’тс’ (драг., ЛА, 4), якія ўтвораны пры дапамозе суф. ‑еня, роднаснага балтыйскаму ‑enė, параўн. літ. brazdiẽnė ’каша’. Усх.-бел. то́ўчанка (ЛА, 4) і тоўчэ́нік ’тс’ (Вешт.) былі ўтвораны ў выніку семантычнай кандэнсацыі: то́ўчанка < тоўчаная каша/бульба і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́тка ’бульбяная каша’ (лід., Сцяшк. Сл.), малар. мнеткы (Сл. Брэс.), рус. разан. мятка ’тс’. Да мяць (гл.). Параўн. драг. тоуча ’тс’ < таўчы́ (Лучыц-Федарэц), а таксама камы < прасл. komiti ’ціснуць’ (Вештарт, Бел.-рус. ізал., 17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камакі́ ’бульбяная каша — тоўчаная вараная бульба, запраўленая сквараным салам або іншым тлушчам’ (Янк. 1, Янк. 2, Жд. 3, Растарг., Мат. Гом.; ст.-дар. Нар. сл. і Нар. словатв.). Рэгіянальнае бел. утварэнне з суф. ‑ак‑і ад лексемы ком. Да камы́ (гл.). Параўн. іншыя дыялектныя сінонімы Гомельшчыны: каўмакі́. комікі, камячынкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камя́к, -ка́ м.

1. ком, комо́к; (шерсти и т.п. — ещё) клок;

к. сне́гу — ком (комо́к) сне́га;

2. только мн., обл., см. камы́;

пе́ршы блін ~ко́мпосл. пе́рвый блин ко́мом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Таўканіца1, таўчані́ца ’бульбяная каша’ (ваўк., пруж., бяроз., ЛА, 4), ’тоўчаная бульбяная каша’ (Сцяшк.), тыўкані́цакамы’ (Бяльк.), тоўкані́ца ’тс’ (ТС), товканы́ця, товканэ́ця, тоўкані́ца ’тоўчаная бульба’ (Сл. Брэс.), таўкані́чкі ’бульбянікі’ (ашм., Сл. ПЗБ), таўчо́нка ’бульбяная каша’ (Сл. ПЗБ, Мат. Маг., Растарг.; навагр., З нар. сл.). Ад таўкці, таўчы, гл.

Таўкані́ца2 ’невялікая бочка для захоўвання здору’ (Скарбы). Аналагічна папярэдняму (нутраное сала таўклі з соллю і прыправамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)