распараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. распарадзіцца.

2. Кіраваць, ведаць кім-, чым-н.

У доме ўсім распараджаецца бацька.

3. Весці сябе як гаспадар; камандаваць.

Р. ў чужой хаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камандзі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Начальнік вайсковай часці, падраздзялення, ваеннага судна.

К. палка.

К. крэйсера.

2. Пра таго, хто любіць камандаваць, аддаваць загады (разм.).

Развялося тут камандзіраў!

|| прым. камандзі́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ро́ндзіць ’правіць, наводзіць парадкі’ (Нар. Гом.), ’кіраваць, распараджацца’ (Скарбы), ’камандаваць’ (паст., Сл. ПЗБ) — збеларушанае польск. rządzić ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жараб’ёўка, ‑і, ДМ ‑б’ёўцы; Р мн. ‑б’ёвак; ж.

Вызначэнне, устанаўленне чаго‑н. пры дапамозе жэрабя. Па жараб’ёўцы Жорыку выпала камандаваць чырвонымі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакама́ндаваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак.

1. Камандаваць некаторы час.

2. Разм. Загадаць, даць якія‑н. ўказанні; скамандаваць. [Талаш:] — Калі будуць людзі, то чалавек, хто пакамандаваў бы імі, знойдзецца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предводи́тельствовать несов. быць правадыро́м; правады́рстваваць (у каго); быць (стая́ць) на чале́ (каго, чаго); (руководить) кірава́ць; (командовать) кама́ндаваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакры́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Крычаць зрэдку, час ад часу. Ляскалі пугі, пакрыквалі фурманы, рыпелі і грукацелі колы. Хомчанка. Недзе ў гушчары пакрыкваў драч. Грахоўскі. // Камандаваць, распараджацца, павышаючы голас. Санітары безуважна пакрыквалі: — Дарогу, дарогу! Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каменда́нт ’начальнік войск крэпасці’, ’начальнік, які наглядае за парадкам перамяшчэння войск’, ’адказны за ахову і гаспадарку грамадскага будынка’ (ТСБМ), ’чалавек, які любіць камандаваць’ (міёр., З нар. сл.). Яшчэ ст.-бел. комендантъ ’судовы выканаўца’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. komendant, якое са ст.-в.-ням. Kommendant ’камандуючы’ < франц. commandant < лац. commendāns, ‑dantis ’той, хто дае ўказание, распараджэнне’ (Булыка, Запаз. 163; Слаўскі, 2, 380).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кама́ндаванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. камандаваць (у 2 знач.). Прыняць камандаванне. □ Партызаны пад камандаваннем Таміліна кінуліся па грэблі да вёскі. Шчарбатаў.

2. зб. Асобы, якія стаяць на чале войска, вайсковых падраздзяленняў і інш. Вярхоўнае камандаванне. Загад камандавання. □ Таварыш Руднеў! Вы ў гэтым годзе трэцяга парушальніка затрымалі. Прадстаўляем матэрыял камандаванню для ўрадавай узнагароды. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ого́, выкл.

1. Вокліч, які выказвае здзіўленне, захапленне. Ого, колькі рыбы налавілі. Ого! Які ты вялікі.

2. Ужываецца пры выказванні пярэчання. — Ого, — не згаджаецца Іван, — усё вам ды вам! Якімовіч. [Шэмет:] — А ты так зрабі, каб не трэба было табою камандаваць, каб з табою раіліся. [Мацвей:] — Ого, яна параіцца. Лобан.

3. Тое, што і о-го-го (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)