пакалы́хваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

Злёгку або час ад часу калыхаць.

Лёгкі ветрык пакалыхваў фіранкі на вокнах.

|| наз. пакалы́хванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

люля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што.

Рытмічна гойдаць з боку ў бок ці зверху ўніз; калыхаць.

Л. дзіця.

|| наз. люля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да калыхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гутну́ць

‘аднакратны дзеяслоў да гутаць - гушкаць, калыхаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. гутну́ гутнё́м
2-я ас. гутне́ш гутняце́
3-я ас. гутне́ гутну́ць
Прошлы час
м. гутну́ў гутну́лі
ж. гутну́ла
н. гутну́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час гутну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

палюля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Люляць, калыхаць на працягу нейкага часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гута́шыць

калыхаць дзіця ў люльцы’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гута́шу гута́шым
2-я ас. гута́шыш гута́шыце
3-я ас. гута́шыць гута́шаць
Прошлы час
м. гута́шыў гута́шылі
ж. гута́шыла
н. гута́шыла
Загадны лад
2-я ас. гута́ш гута́шце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гута́шачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

закалыха́ць, -ышу́, -ы́шаш, -ы́ша; -ышы́; -ыха́ны; зак., каго.

1. гл. калыхаць.

2. звычайна безас. Калыханнем выклікаць недамаганне, моташнасць.

Мяне закалыхала на катары.

|| незак. закалы́хваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракалыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак., каго-што.

Калыхаць некаторы час. Пракалыхаць дзіця ўсю ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віха́ць

‘хістаць, калыхаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. віха́ю віха́ем
2-я ас. віха́еш віха́еце
3-я ас. віха́е віха́юць
Прошлы час
м. віха́ў віха́лі
ж. віха́ла
н. віха́ла
Загадны лад
2-я ас. віха́й віха́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час віха́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зы́баць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

Калыхаць у зыбцы; гайдаць.

З. дзіця.

Хвалі зыбаюць човен.

|| аднакр. зыбану́ць і зыбну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. зы́банне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)