даўбе́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Круглае палена з патончаным канцом-дзяржаннем для расколвання, убівання чаго-н. у што-н.; невялікая доўбня.
Увагнаў калок даўбешкай.
Даўбешкамі забівалі палі.
2. перан. Пра тупога, някемлівага чалавека (разм., лаянк.).
Д. часам пост займае немалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ко́лік, ‑а, м.
Разм. Памянш. да кол (у 1 знач.); невялікі кол, калок. Са снегу мясцінамі выглядаюць канцы жэрдак ды яшчэ няроўныя крывыя колікі парканаў. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мі́тата ’калок, слуп’ (воран.) — рэдуплікацыйнае ад літ. miẽtas ’тс’ (Грынавяцкене, LKK, 16, 183).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыко́л ’паля, кол, убітыя ў зямлю (для прычалу, для прывязвання жывёлы і пад.)’ (ТСБМ, ТС), прыка́л ’тс’ (Ян.). Няясна. У якасці дэрывацыйнай крыніцы прапануецца прыкало́ць, гл. калоць (ССБМ, 281), што наўрад ці адпавядае семантычнаму развіццю. Магчыма, да кол (гл.) ці ад калаці́ць (гл.). Параўн. ст.-рус. приколъкъ ’калы, убітыя ў дно для ўмацавання рыбалоўных сетак, закол, забой’ (Сразн.), рус. дыял. прико́л ’калок, убіты ў дно ракі для затрымання сеткі ў неабходным становішчы падчас рыбнай лоўлі’; ’рыбалоўны закол’, укр. при́кол ’невялікі калок, убіты ў зямлю’, при́кі́лок ’калок’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кляпе́нь ’палачка для віцця аборак, вяровак’ (Мат. Гом., З нар. сл.). Рус. клепень ’клін, калок’. Да кляп (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Па́цебнік, пацібнік ’дровы з тонкага лесу, не таўсцей, як калок’ (КЭС, лаг.), слаўг. по́цябнік ’драбналессе’ (Яшк.). Да пацепнік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наворысты ’пахілены (пра дрэва)’ (лельч., Нар. лекс.), ’пахілы, нахілены (пра дрэва)’ (ТС). Відаць, належыць да вялікай групы слоў з коранем ‑ver‑j‑vor‑, якія абазначаюць розныя жэрдкі, рычагі, загароды і пад., параўн. палес. вор ’плот у дзве ці тры жэрдкі’, укр. ворина ’калок у частаколе’, забора ’калок, якім закрываюць вароты’, славен. navor ’рычаг’ і інш., усе да *verati ’ўсоўваць’. Гл. вор 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дачаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.
Скончыць часанне 1, расчэсванне (пра лён, воўну і пад.). Жанчыны дачасалі лён.
дачаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.
Скончыць часанне 2, абчэсванне (пра дрэва, камень і пад.). Дачасаць бервяно. □ Максім дачасаў калок, кінуў яго пад плот, абабіў шапкаю спераду штаны, на якія начаплялася трэсак. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усчапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак. што.
1. Павесіць, начапіць. Усчапіць стрэльбу на плячо. □ Пабарабаніў [Мароз] пальцамі, па стале, падышоў да [вешалкі], усчапіў на калок казакін, ускінуў хромавую кубанку. Лобан.
2. Надзець на сябе або на каго‑н. вопратку. [Хлор:] — Хто ж Рыгор з сябе? Лапатнік, балагол, галадранец. Ну, усчапіў капялюш, дык ужо, думаеш, і паніч. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ По́люх ’ручка касы’ (ДАБМ). Узыходзіць да паток, якое з палюк (гл.). Параўн. рус. пачец ’ручка касы; ручка вясла; драўляны брусок; калок’. Да палёг! (гл.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)