лохма́тить несов. лахма́ціць, калма́ціць, кудла́ціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

косма́тить несов., разг. касма́ціць, калма́ціць; кудла́ціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мохна́тить несов., разг. махна́ціць; касма́ціць; калма́ціць; кудла́ціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калма́ціцца, ‑ціцца; незак.

1. Станавіцца калматым; кудлаціцца, касмаціцца. Чорныя валасы .. [Йонаса] калмаціліся на ветры. Броўка. // Мець выгляд чаго‑н. калматага, здавацца калматым. Падпяразаная суконная жакетка калмацілася ўнізе сваёю няроўнаю абарванасцю. Чорны.

2. Зал. да калмаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мши́ть несов.

1. (конопатить мхом) імшы́ць;

2. обл. (делать ворсистым, лохматым) калма́ціць, касма́ціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плюш ’тканіна з ворсам, вышэйшым, як у аксаміце’ (ТСБМ; в.-дзв., Сл. ПЗБ), плю́шаўка ’плюшавы жакет’ (Жд. 1; Сцяшк. Сл.), плюшаві́к ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.). Новае (з пач. XX ст.) запазычанне з рус. плюш, якое з ням. Plüsch (з XVII ст.) < франц. pluche, peluche (XVI ст.) < (se) pelucherкалмаціць’ < італ.-лац. pilūccāre < лац. pilus ’волас’ (Фасмер, 3, 290; Банькоўскі, 2, 613). Параўн. таксама больш старое запазычанне пліс (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пачахры́цца, лун. почохрыцца ’пачасацца’, бяроз. пону‑ Xрыць ’пачасаць’ (Шатал.), драг. почухрэтэ (Лучыц-Федарэц). Параўн. таксама брасл., ігн., даўг., астрав., шальч., трон. чихраць. чохраць ’часаць (воўну)’, чохры ’машына для часання воўны’ (Сл. ПЗБ), укр. чухран ’тс’, укр. гуц. чіхратий ’калматы’ чіхратися ’часацца, але не грэбенем’, чухати(ся) ’тс’ рус. арханг. чехор ’задзіра’, чехорньш ’задзірака’, польск. czochrać sięкалмаціць’, чэш. čechrati, славен. čeh(lj)aiit ćóhati ’тс’ серб.-харв. чехати ’абшчыпваць, абрываць’. Экспрэсіўнае ўтварэнне ад česati > !!!acau̯b (гл.), параўн. валаш. čechlať ’расчэсваць воўну’, славац. cech rať sa ’прачосваць валасы’, czechry ’пачассе’ (Махэк₂, 96), польск. czochrać ’часаць жывёл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́пка ’ануча’ (Мат. Гом., ТС, Ян.; смарг., лудз., Сл. ПЗБ; рас., ЛА, 5), ’завязка (ад фартука)’ (Ян., Мат. Гом.), ’ануча, якой бяруць гаршкі і чыгуны’ (усх.-бел., ЛА, 4), ’губка для высякання агню’ (астрав., брэсц., там жа), ’ручнік для посуду’ (докш., там жа), тря́пка ’тс’ (Клім., там жа), трапкі́ ’ніцяныя канцы ў ручніку’ (Бяльк.), тра́пичка ’скурат, вузкая палоска аўчыны, якая служыць пракладкай для сшывання аўчын’ (Ян.), сюды ж трапка́ценькі ’растрапаны, растапыраны ў розныя бакі’ (гарад., Сл. ПЗБ). Укр. тря́пка ’ануча’, ’вехцік’, ’рыззё’, стра́пки ’лахманы’, рус. тря́пка ’ануча’, тря́пка ’махры’, дыял. (паўн.) трепки́ ’анучы, старызна, лахманы’, стараж.-рус. тряпъка, польск. strzepa, strzępki ’махры’, ’абрыўкі’, ’анучы, лахманы’, strząpie ’абрэзкі, акраўкі, скураты’, strzępić się ’абтрэпвацца’, strzępić ’размачальваць, раскудзельваць’, н.-луж. tśepliś ’тс’, tśumpliś se ’растрэпвацца’, tśepjel ’пэндзаль’, чэш. střepiti ’тс’, střep ’старызна, хлам’, střapec, třapec ’махры’, ’пэндзаль’, střapatý ’калматы, кудлаты’, třepitкалмаціць’, славац. strap ’шкумат, пасма’, strapec, strapce ’махры’, ’акраўкі, рыззё’, ’гронка вінаграду’, ’мяцёлка (від суквецця раслін)’, балг. тре́пки ’вейкі; упрыгожанне з вісячых дробных манетак’. Мяркуецца, што назалізацыя тут экспрэсіўная, а варыянтнасць пачатку слова звязана з т. зв. рухомым s‑; параўноўваюць з трапа́ць1, гл. (Фасмер, 4, 113; Чарных, 2, 267–268; Абаеў, Зб. Баркоўскаму, 12; Новое в рус. этим., 240–241; ЕСУМ, 5, 664). Дапускаецца роднаснасць са ст.-грэч. ρῶπος ’дробязь; цацка, бразготка’ і выводзіцца прасл. *strapъ (Махэк₂, 585). Гл. таксама страпкі, стрэпкі і наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)