Камла́к у выражэнні «камлакі едуць!» — табу: так казалі замест «памажы, божа!», калі стрыглі авечак, каб хутка адрастала руно, каб авечкі былі калматыя» (Федар. 1), камлатыкалматы’ (саліг., Нар. словатв.; ТС; люб., Сл. паўн.-зах.), камлаценькі (аб ваўнянках) (слонім., Сл. паўн.-зах.), камлачкалматы’ (Бір. Бел. антр.). Беларускае. У выніку перастаноўкі ЛМ+‑МЛ. да калматы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́лмык ’кучаравы чалавек’ (Нар. лекс.). Гл. калмык і калматы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагало́выкалматы’ (Мат. Гом.). Магчыма, кантамінацыя рог1 (гл.) і галава (гл.) (< *рогагаловы?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мысе́ка1 (дзіцячае) ’мошка’ (Нас.). Балтызм. Параўн. літ. muselė, musytė ’мушка’, masalas ’мошка’.

Мысека2 (дзіцячае) ’калматы мядзведзь’ (Нас.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. meška ’мядзведзь’. Гл. таксама мышэка, машэка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дурнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Не зусім разумны, крыху дурны. Бывалі такія выпадкі, калі які-небудзь дурнаваты язь або лешч, уцякаючы «на ваду», трапляў у сетку. Колас. // Які выражае разумовую абмежаванасць, тупасць. Руды, калматы Ігнат, хутка пасалавеўшы, упяўшы дурнаватыя вочы ў стол, амаль увесь час маўчаў — не дарма далі мянушку — Барак! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасня́к, ‑у, м.

1. Сасновы лес. Езджай дарогі няма — чарналессе, зарослыя чэзлым сасняком балоты. Навуменка. Тут зусім нядаўна Шумеў сасняк калматы. Аўрамчык.

2. зб. Сасновыя дошкі, бярвенне, галлё і пад. Акцызнік зноў «збіраў усіх у кучу», сеўшы на свежы лоўж сасняку, які быў скіданы ўчора абы-як на просецы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калма́ч ’кудлач’ (клец., Нар. лекс.). Да калматы (гл.), утворана суфіксам ‑ач як таўсмач ад таўсматы і да т. п. Рэгіянальны наватвор, з іншых дэрыватаў можна назваць бел. камлак (гл. камлакі) калмык (гл.) і, магчыма, смал. калмык ’чараўнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патла́ты ’кудлаты, калматы’ (ТСБМ, Некр.). Укр. па́тла, патла́тий, рус. паўд. па́тла, мн. лік па́тлы, сеўск. па́дла, ’тс’, па́тлать ’матляць’. Можна меркаваць, што крыніцай паходжання гэтага слова ці пасрэдніцамі з’яўляюцца цюрк. мовы, параўн. тур. patlak ’разбіты, трэснуты, расколаты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расама́ты ’лахматы, касматы, калматы’, ’з мноствам каранёў (пра буракі, моркву)’ (Янк. 3.), ’лахматы’ (Мат. Гом.). Прыметнік ад раса́2 (гл.) з суфіксам ‑ма‑, параўн. таўсматы (ад то́ўсты), гл. У аснове семантыкі прызнак ’махрыстасць, растрапанасць’. Параўн. балг. дыял. реса́т ’з абтрапанымі краямі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Невялікая, часцей драўляная пабудова для вартаўніка, паставога і інш. Сябры тым часам сквер мінулі, Налева ўгору павярнулі; Тут з будкі стораж іх спыняе: — Куды ідзяце? — сяброў пытае. Колас.

2. Збітае з дошак жыллё для сабакі. Юрка пастукаў у вароты. З будкі выскачыў і, рвучыся з ланцуга, кінуўся да весніц калматы ваўкадаў з ашчэранай пашчай. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)