оглупе́ть сов., прост. адурне́ць, здурне́ць; з’е́хаць з глу́зду;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збо́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

Сысці або з’ехаць убок, даючы каму-н. дарогу, ці звярнуць убок дарогі, мяняючы напрамак руху.

Збоч, бо не размінешся з возам.

З. у завулак.

|| незак. збо́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скаці́цца, скачу́ся, ско́цішся, ско́ціцца; зак.

1. Коцячыся па паверхні, спусціцца, з’ехаць, упасці.

Мячык скаціўся з гары.

2. перан. Адысці, адступіць (звычайна ад чаго-н. перадавога, прагрэсіўнага).

С. ў балота бюракратызму.

|| незак. ско́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. ско́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рехну́ться сов., прост. здурне́ць, звар’яце́ць, крану́цца з ро́зуму, з’е́хаць з глу́зду.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спя́тить сов., прост. звар’яце́ць;

спя́тить с ума́ з’е́хаць з глу́зду, звар’яце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саслізну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. Слізгаючы, спусціцца ўніз; з’ехаць.

С. з берага ў раку.

2. Не ўтрымаўшыся на чым-н., зваліцца.

Нага саслізнула з драбіны, і ён паляцеў уніз.

|| незак. саслі́згваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. саслі́згванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

з’язджа́ць несов.

1. в разн. знач. съезжа́ть;

2. (сдвигаться) съезжа́ть, сполза́ть;

1, 2 см. з’е́хаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сползти́ сов.

1. спаўзці́, мног. паспаўза́ць; (спасть — ещё) з’е́хаць;

2. перен. спаўзці́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шу́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Адным прыёмам зрабіць што-н.

Ш. вады на агонь.

Шухнуў вобземлю (паваліўся).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка абваліцца, спаўзці, з’ехаць уніз.

Зямля шухнула ў яму.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана настаць, надысці.

Шухнула пацяпленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязда́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае здатнасці да чаго‑н.; няздольны. Няздатны да вучобы. Няздатны спяваць. □ Думала [Галя]: а чаму б ім сапраўды не з’ехаць туды, дзе іх ніхто не ведае, з’ехаць ад гэтай паняверкі, ад косых позіркаў. Хіба яна такая ўжо няздатная, што нідзе сабе і месца добрага не знойдзе? Сабаленка.

2. Які не падыходзіць для чаго‑н.; непрыгодны. Можна было падумаць, што.. [Андрэй] толькі тое і робіць — смяецца ўвесь дзень, на другое няздатны. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)