скармі́ць, скармлю́, ско́рміш, ско́рміць; ско́рмлены; зак., што.

Зрасходаваць на корм каму-н.

С. каровам кукурузны сілас.

|| незак. ско́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скуры́ць, скуру́, ску́рыш, ску́рыць; ску́раны; зак., што.

Курачы, зрасходаваць; дакурыць.

С. цыгарэту.

|| незак. ску́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ску́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Распшы́кацьзрасходаваць, патраціць’ (карэліц., Жыв. НС). Да пшык, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саснава́ць, -сную́, -снуе́ш, -снуе́; -снуём, -снуяце́, -сную́ць; -сну́й; -снава́ны; зак., што (разм.).

1. Зрасходаваць пры снаванні.

С. пражу.

2. Сплесці (пра павуціну).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

потреби́ть сов. спажы́ць; (съесть — ещё) з’е́сці; (израсходовать) расхо́даваць, зрасхо́даваць, вы́даткаваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

састрачы́ць, -страчу́, -стро́чыш, -стро́чыць; -стро́чаны; зак., што.

1. Злучыць строчкай.

С. кліны спадніцы.

2. Пра ніткі: зрасходаваць, шыючы на машыне.

|| незак. састро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратранжы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Разм. Марна зрасходаваць, прагуляць. Пратранжырыць грошы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скро́іць, скро́ю, скро́іш, скро́іць; скро́ены; зак., што.

1. гл. кроіць.

2. Кроячы, зрасходаваць што-н.

С. увесь паркаль.

|| незак. скро́йваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сканапа́ціць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак., што.

Разм. Канапацячы, зрасходаваць, патраціць. Сканапаціць пакулле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́даткавацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -куецца; зак.

Зрасходавацца, зрасходаваць свае грошы.

В. ў дарозе.

|| незак. выдатко́ўвацца, -аецца; наз. выдатко́ўванне, -я, н.

|| наз. выдаткава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)