зрасхо́даваць гл. расходаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрасхо́даваць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зрасхо́дую зрасхо́дуем
2-я ас. зрасхо́дуеш зрасхо́дуеце
3-я ас. зрасхо́дуе зрасхо́дуюць
Прошлы час
м. зрасхо́даваў зрасхо́давалі
ж. зрасхо́давала
н. зрасхо́давала
Загадны лад
2-я ас. зрасхо́дуй зрасхо́дуйце
Дзеепрыслоўе
прош. час зрасхо́даваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зрасхо́даваць сов. израсхо́довать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зрасхо́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Скарыстаць для якой‑н. мэты, патраціць на што‑н. (звычайна поўнасцю, усё). Зрасходаваць грошы. Зрасходаваць боепрыпасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхо́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак. і незак., што.

1. Патраціць (траціць) на што-н.

Р. грошы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Спажыць (спажываць; разм.).

Сучасныя электрапрыборы расходуюць мала электраэнергіі.

|| зак. яшчэ зрасхо́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны.

|| наз. расхо́даванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

израсхо́довать сов. зрасхо́даваць, расхо́даваць; патра́ціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ufbrauchen

vt вы́карыстаць, зрасхо́даваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вы́душыць

зрасходаваць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́душу вы́душым
2-я ас. вы́душыш вы́душыце
3-я ас. вы́душыць вы́душаць
Прошлы час
м. вы́душыў вы́душылі
ж. вы́душыла
н. вы́душыла
Загадны лад
2-я ас. вы́душы вы́душыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́душыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прасадзі́ць², -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак., што (разм.).

Марна зрасходаваць, патраціць.

П. многа грошай.

|| незак. праса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́душыць², -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што (разм.).

Зрасходаваць духі і пад.

В. флакон адэкалону.

|| незак. выду́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)