знішча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. каго-што. Той, хто знішчае каго-, што-н.

З. грызуноў.

2. Баявы самалёт для знішчэння авіяцыі праціўніка.

3. Лётчык знішчальнай авіяцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тарпе́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -пе́д, ж.

Падводны снарад, які можа самастойна рухацца і наводзіцца на караблі для іх знішчэння.

|| прым. тарпе́дны, -ая, -ае.

Т. катар.

Тарпедная атака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэро́р, -у, м.

1. Палітыка запалохвання, расправы з палітычнымі праціўнікамі шляхам насілля аж да фізічнага знішчэння.

Палітычны т.

2. перан. Бязлітасны, жорсткі ўціск, насілле.

Т. самадура.

|| прым. тэрарысты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гексахлара́н, ‑у, м.

Арганічнае рэчыва, моцны яд для знішчэння насякомых — шкоднікаў сельскагаспадарчых культур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плодавыганя́ючы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для выгнання, знішчэння плода (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьглі́ставы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з, глістамі, для знішчэння, глістоў. Супрацьгліставыя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьдэса́нтны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з дэсантамі ворага, для знішчэння іх. Супрацьдэсантная абарона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бактэрыцы́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Хімічны сродак знішчэння бактэрый — узбуджальнікаў хвароб чалавека, жывёлы і раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

процідэса́нтны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з дэсантамі ворага, для знішчэння іх; супрацьдэсантны. Процідэсантная абарона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуст, ‑у, М ‑сце, м.

Хімічнае рэчыва ў выглядзе парашку, якое скарыстоўвалася для знішчэння шкодных насякомых.

[Ад англ. dust — пыл.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)