змяшчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. змяшчаць — змясціць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. змяшчацца — змясціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

водворя́ться

1. пасяля́цца; змяшча́цца; ста́віцца;

2. перен. устанаўля́цца, наво́дзіцца; см. водвори́ться;

3. страд. сялі́цца, пасяля́цца; змяшча́цца; станаві́цца; садзі́цца; устанаўля́цца, наво́дзіцца; см. водворя́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Таўпі́ць ’звальваць у адно месца; запіхваць у натоўп’ (Нас.), то́ўпіць ’змяшчаць, месціць’ (Ласт.), таўпі́ццазмяшчацца; пхацца ў натоўп’ (Нас.), ’ствараць натоўп’, то́ўпіццазмяшчацца, збірацца; ісці клубамі (пра дым)’ (Сл. ПЗБ), ’нацягваць (пра хмары)’ (Пятк. 2), тоўпі́ццазмяшчацца; гуртавацца’ (ТС), товпі́тісе ’збірацца’ (Вруб.). Параўн. укр. дыял. то́впити ’націскаць, натоптваць, напіхваць’, товпи́тися ’ўціскацца, упіхвацца’, рус. толпи́ться ’ствараць натоўп’, польск. дыял. tłopić, tłupić ’тс’, балг. тълпя́ се ’збірацца ў натоўп, глуміцца’. Прасл. *tъlpiti (sę)/*tьlpiti (sę), роднаснае літ. tilpti ’даваць месца, змяшчаць’, лат. tìlptзмяшчацца’, ірл. tallaim ’знаходжу месца’. Меркаванне пра запазычанне то́ўпіцца (параўн. і стоўпіцца ’змясціцца’, утоўпіцца ’тс’) з літ. talpìnti(s)змяшчацца’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 73) без дадатковых аргументаў цяжка прыняць; параўн. талопіцца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

помеща́ться

1. змяшча́цца;

учрежде́ние помеща́ется в э́том зда́нии устано́ва змяшча́ецца ў гэ́тым буды́нку;

2. змяшча́цца, умяшча́цца, уто́ўплівацца, то́ўпіцца;

в э́том за́ле помеща́ется две́сти челове́к у гэ́тай за́ле змяшча́ецца (умяшча́ецца, то́ўпіцца) дзве́сце чалаве́к;

3. страд. змяшча́цца; аддава́цца; ста́віцца, кла́сціся, склада́цца, скла́двацца; умяшча́цца, уто́ўплівацца, то́ўпіцца; см. помеща́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нято́ўпіцца ’не змяшчацца’: Як падзялілі бацькаву палоску, бык і барана нятоўпіцца (лаг., Сл. бел. нар. фраз.), Гл. рэдкае то́ўпіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

содержа́ться

1. (на иждивении) утры́млівацца;

2. (сохраняться в определенном состоянии, положении) трыма́цца;

3. (заключаться в чём-л., входить в состав чего-л.) змяшча́цца;

4. страд. утры́млівацца; трыма́цца; змяшча́цца; см. содержа́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мясці́цца ’ўсаджвацца’ (Бяльк., ТС), у выразе не месціцца у шкуры ’неспакойны, непаседлівы’ (Ян.). Яшчэ ст.-рус. мѣститися ’займаць месца, змяшчацца’ (XII ст.). Да ме́ста (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́сціць ’змяшчаць’ (Нас.), мясці́ць ’тс’ (ТСБМ, Др.-Падб.), ме́сціццазмяшчацца, садзіцца’ (Нас.), ’умяшчацца’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Ст.-рус. мѣстити (XII ст.), мѣститися ’тс’. Да ме́ста1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патоўпіць, ‑цца ’змясціць, -цца’ (Шат.). Балтызм. Параўн. літ. talpà ’аб’ём, ёмістасць’, лат. talpa ’памяшканне’, літ. til̃ptiзмяшчацца, уваходзіць’, tùlpinti ’даваць месца, змяшчаць’, лат. tìlpt ’тс’. Роднаснае з прасл. tъlpa/tьlpa ’натоўп’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мясці́цца, мяшчуся, месцішся, месціцца; незак.

1. Змяшчацца, знаходзіцца, размяшчацца. Там жа, дзе пачынаўся за вясковымі платамі выган, мясціўся і будынак школы. Галавач. Пакой, у якім мясціўся сельгасаддзел, быў не так вялікі. Сабаленка. // Мець прыстанішча, жыць. У хутарскіх хатах, разам з гаспадарамі, і мясціліся палонныя з лесапільні. Чорны.

2. Займаць зручнае месца; уладкоўвацца. Хутка сястра пайшла, а хворы, крэкчучы і стогнучы, пачаў мясціцца пад коўдрай. Быкаў. Я чую, як варочаецца на паліцы жанчына, пэўне, месціцца, каб зручней было гутарыць. Галавач.

3. Умяшчацца, змяшчацца. Народ не месціцца ў хаце. Скрыган. Цеснавата калгаснаму дабру .. мясціцца ў старых будынінах. Палтаран. / Аб думках, пачуццях, перажываннях. У галаве .. [Лемеша] не месціцца, як гэта можна пайсці супраць начальства? Колас. Радасць гэткая ў сэрцы не месціцца. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)