пыло́к, ‑лку, м.

1. Памянш. да пыл (у 1 знач.); невялікі, нязначны пыл. [Пан Зыгмунт] нізка нахіліўся, паспеўшы.. змахнуць пылок з наска свайго бота. Лынькоў. На ўзгорку кур[ыць] пылок .. Імчыць легкавая машына. Навуменка.

2. Клеткі, якія развіваюцца ў пыльніках тычынак і ўдзельнічаюць у размнажэнні раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што або чым.

1. Рэзкім узмахам падняць, занесці для ўдару; замахнуцца (у 1 знач.). Замахнуць сякеру над галавой. □ Заўважыўшы Міколку, [машыніст] сярдзіта замахнуў на яго рукой. Лынькоў.

2. Разм. Падмесці на скорую руку; змахнуць. Замахнуць смецце ў вугал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяцёлка ж.

1. в разн. знач. метёлка;

змахну́ць пыл ~кай — смахну́ть пыль метёлкой;

~кі травы́ — метёлки травы́;

2. бот. метёлка; султа́н м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зма́хваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да змахнуць.

зма́хваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Нагадваць каго‑н., быць падобным на каго‑н. Генадзь з арліным носам і гордай паставай сапраўды змахваў на каршуна. Няхай. Лабановіч у параўнанні з Грыньком быў горкі пралетар, і ён нават са знявагаю паглядзеў на свой сурдут, які ён купіў у Курульчука за два рублі з палавінаю і ў якім ён, асабліва ззаду, вельмі змахваў на местачковага рабіна. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павуці́на, ‑ы, ж.

1. Сетка з тонкіх нітак або асобная тонкая нітка, утвораная з клейкага рэчыва, якое выдзяляецца павуком. Павуціна плялася ад бэлькі да бэлькі. Бядуля. У кляновых лісцях віснуць павуціны. Куляшоў.

2. перан. Тое, што падобна на такую сетку, нагадвае яе. Павуціна правадоў. Павуціна маршчын. □ Так жа хацелася б змахнуць з таго акенца жалезную павуціну крат, .. разлупіць наросхрыст сцены вагона. Брыль.

3. перан. Тое, што падпарадкоўвае сабе, аблытвае каго‑н. Павуціна хлусні. Павуціна забабонаў. □ У іх фантазіі дзяцінай, Затканай страху павуцінай, Ўстаюць начныя страхі, здані. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Імкну́цца, імкну́ць ’хутка рухацца, накіроўвацца куды-н’., ’старацца трапіць куды-н., быць дзе-н. або стаць кім-н.’, ’настойліва дамагацца чаго-н.’ (ТСБМ). Рус. ‑мкнуть толькі ў складзе прэфіксальных утварэнняў: примкнуть, сомкнуть, замкнуть, отомкнуть і г. д. Укр. імкну́ти ’скеміць’, польск. mknąć ’імчацца’, чэш. уст. mknouti se ’прыціскацца’, славен. makniti ’ссунуць, пасунуць, зрушыць’, серб.-харв. ма̀кнути ’тс’, балг. мъ́кна ’цягнуць, валачы’, ц.-слав. мъкнѫти сѧ ’хутка рухацца’. Прасл. дзеяслоў *mъknǫti (), суадносны з *mъkěti (гл. імчаць), генетычна роднасны літ. mùkti, munkù, mukaũ ’вызваляцца, бегчы, выслізгвацца’, лат. muktзмахнуць, саслізнуць, уцячы, выслізнуць’, на іншай ступені чаргавання: літ. maũkti, maukiù, maukiaũ ’цягнуць, сцягнуць’, ст.-інд. muñcáti, mucáti ’вызваляе, выпускае’, авест. framuχti‑ ’збавенне’. Праабражэнскі, 1, 540–541; Фасмер, 2, 631. Назоўнік імкне́нне, відаць, пад уплывам польск. mknienie з пратэзай і‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свярбе́ць ‘часацца, раздражняцца’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Сцяшк., Сержп. Прымхі, Шымк. Собр., Сл. ПЗБ), свербе́ць ‘тс’ (ТС). Сюды ж сверб ‘свярбячка’ (Нас., Бяльк., Касп., Сл. ПЗБ), свярбёж ‘тс’ (Шымк. Собр.), свярбёта ‘тс’ (Нас.). Укр. свербі́ти ‘свярбець’, рус. свербе́ть, дыял. таксама ‘блішчаць, мігацець’, польск. świerzbieć, в.-луж. swjerbjeć, swjerbić, н.-луж. swjerbjeś, чэш. svrběti, славац. svrbieť, серб.-харв. свр́бети, славен. srbẹ́ti, балг. сърби́, макед. сврби ‘свярбець’. Прасл. *svьrběti. Звязана чаргаваннем галосных з рус. свороб, ст.-слав. сврабъ ‘сверб’. Роднаснымі лічацца лат. svãrpsts ‘свердзел’, ст.-в.-ням. swërban ‘хутка вадзіць туды-сюды, круціцца, сціраць’, ст.-ісл. svarf н. р. ‘апілкі’, гоц. af‑swaírbanзмахнуць’ (Траўтман, 295; Міклашыч, 330). Збліжэнне з літ. skverbiù, skver̂bti ‘прадзіраўліваць, праколваць’, паводле Праабражэнскага (2, 257), выклікае фанетычныя цяжкасці. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 573; Шустар-Шэўц, 1391; ЕСУМ, 5, 188. Узводзіцца да і.-е. *su̯erb‑ ‘круціць, вярцець, паціраць, церці’ (Борысь, 623; Глухак, 601). Параўн. сверб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)