злучы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. злучу́ся злу́чымся
2-я ас. злу́чышся злу́чыцеся
3-я ас. злу́чыцца злу́чацца
Прошлы час
м. злучы́ўся злучы́ліся
ж. злучы́лася
н. злучы́лася
Загадны лад
2-я ас. злучы́ся злучы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час злучы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фланцава́цца, ‑цуецца; незак.

Спец. Злучацца пры дапамозе фланца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сука́цца, сучацца; незак.

1. Звіваючыся, злучацца ў адно (пра ніткі, пражу).

2. Зал. да сукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лончыцца ’змацоўвацца’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. łączyć sięзлучацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спяка́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць часцінак цвёрдага рэчыва шчыльна злучацца, спайвацца пры высокай тэмпературы. Спякальнасць каменнага вугалю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стыкава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ку́ецца; зак. (спец.).

Цесна, шчыльна злучацца канцамі, часткамі.

Касмічныя караблі стыкаваліся на арбіце.

|| наз. стыко́ўка, -і, ДМо́ўцы; мн. -і, -ко́вак, ж. і стыкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нітава́цца, ‑туецца; незак.

1. Злучацца нітамі ​1.

2. перан. Злучацца, сплятацца; звязвацца. І песня шчасця чуецца Між сёл і гарадоў, А з песняй той нітуецца Геройства і любоў. Кляшторны. І ўночы Галі не далі спакою думкі: яны нітаваліся адна з адною, і ўсё больш думалася пра Стася. Сабаленка.

3. Зал. да нітаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стыкава́цца, ‑куецца; незак.

1. Злучацца ўпрытык; ажыццяўляць стыкоўку аднаго з другім. // перан. Цесна змыкацца, быць блізкімі. Іх погляды стыкуюцца.

2. Зал. да стыкаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Злучацца, змешвацца з чым-н.; перамешвацца.

Мяшаюцца пахі лугавых кветак.

2. Умешвацца ў што-н. (разм.).

М. ў чужыя справы.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыходзіць у беспарадак, блытацца; траціць яснасць.

Думкі мяшаюцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

случа́тьсяII несов., возвр., страд. злуча́цца, злу́чвацца, спаро́ўвацца; см. случи́тьсяII, случа́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)