издева́тельство ср. здзек, род. здзе́ку м., мн. здзе́кі, -каў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

измыва́тельство ср. здзек, род. здзе́ку м., здзе́каванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здзе́клівы, ‑ая, ‑ае.

Які выражае, заключае ў сабе здзек. Здзеклівыя адносіны. Здзеклівыя словы. Здзеклівая ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасме́шышча ’прадмет кпінаў’, ’здзек’ (ТСБМ). З рус. посме́шище ’тс’ < посмея́ться < смех (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глум прост., обл. здзек, род. здзе́ку м., глум, род. глу́му м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ке́пстваздзек’ (Шат., Мат. Гом., Янк. БП). У апошнім выраз зрабіць кепства. Да кеп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паро́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Твор, сатырычны або камічна падроблены пад іншы твор.

П. на апавяданне.

2. перан. Насмешка, здзек са знешняга, няўдалага пераймання чаго-н., скажонага падабенства да чаго-н.

Не абутак, а адна п.

|| прым. парады́йны, -ая, -ае і парады́чны, -ая, -ае.

Парадыйны жанр.

Парадычны прыём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нару́га ’ўпартасць, свавольства, непаслухмянасць’ (Нас., Грыг., Гарэц.), ’здзек, насмешка’ (Гарэц., Бяльк., Яўс., Юрч., Сцяшк. Сл.), ’вупар’ (Нас.), ’назола’ (круп., Макар.), на нару́гу ’на зло, насуперак’ (Рам., Растарг.), укр. нару́газдзек, насмешка, ганьба’, рус. нару́га ’лаянка, здзек, абраза’, серб.-харв. дыял. nāruga ’пачвара, вырадак’. Назоўнік ад наругацца ’насміхацца, здзекавацца, дражніцца’, ’рабіць наперакор’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Жд. 2, Яўс., Сл. ПЗБ), ’надаядаць’ (мядз., ул. інф.), роднаснага укр. наругува́тися ’закранаць, зачапляць’, рус. наруга́ться ’здзекавацца; рабіць наперакор’, польск. narągać się ’наздзекавацца, насмяяцца’, славен. narȏgati se ’здзекавацца’, серб.-харв. нару́гати се ’здзекавацца, насміхацца, зневажаць’. Усё да *rǫgati ’сварыцца, здзекавацца’, гл. руга́цца, руга́ць, для якога Мяркулава (Этимология–1976, 97) дапускае першапачатковае значэнне ’абражаць, зневажаць словам і дзеяннем’, параўн. балг. наръ́гам ’парнуць, кальнуць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бядно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце, ж.

Тое, што і бедната. Здзек, паняверка, царства тырана Нашую нішчылі сілу; Штык белай Польшчы, найміты пана Гналі бядноту ў магілу. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надру́газдзек, кпіны’ (Сцяшк.). Гл. нару́га ’тс’, паралельныя формы з над- і на- сведчаць аб «канкурэнцыі» адпаведных прыназоўнікаў у шэрагу славянскіх моў (параўн. ESSJ SG, 1, 127; Махэк₂, 387).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)