таўстава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху тоўсты. Валянцін, высокі, крыху таўставаты, бялявы хлопец .. хадзіў па пакоі. Грахоўскі. Губы [у Захара Лемеша] хоць трохі таўставатыя і часамі крывяцца, але гэта ўжо — здабытак яго старшынскай важнасці, а не падарунак прыроды. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куб¹, -а, мн. кубы́, -о́ў, м.

1. Геаметрычнае цела — правільны шасціграннік, усе грані якога квадраты.

2. У матэматыцы: здабытак ад множання якога-н. ліку на самога сябе двойчы, трэцяя ступень ліку.

Восем — гэта к. двух.

3. Кубічны метр як мера аб’ёму (разм.).

К. дроў.

|| памянш. ку́бік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. кубі́чны, -ая, -ае.

К. будынак.

К. корань.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жыццё. Рус. разм. житьё, укр. життя, польск. życie ’жыццё’, в.-луж. žiće ’гаенне’, н.-луж. žyśe ’гаенне’, чэш. кніжн. žití, славац. кніжн. žitie, славен. žitje, серб.-харв. уст. паэт. жи́ће, балг. житие, ’жыццё’, уст. ’жыццё’. Ст.-слав. житиѥ ’жыццё’, ’жыллё’, ’здабытак’, ’істота’. Ст.-рус. житие, житье ’жыццё’, ’здабытак’, ’месца пражывання’. Як і запазыч. са ст.-слав., жыціе ўтворана ў прасл. ад асновы *žit‑ (дзеепрыметнікавага характару) з дапамогай суфікса *‑ije (‑ьje) з абстрактным значэннем. Мейе, Études, 389; Фасмер, 2, 57. Шанскі (1, Д, Е, Ж) лічыць ‑т‑ ужо часткай суфікса. Рэканструкцыю ст.-рус. семантыкі і складу слоў са знач. ’жыццё’ гл. Колесаў, Диалектная лексика, 1975, 60–75.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дасягне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. дасягнуць (у 4 знач.).

2. Станоўчы вынік працы, дзейнасці; здабытак, поспех. [Сухадольскі:] Не ўсякае дасягненне можна адразу ў вытворчасці выкарыстаць. Крапіва. [Горкі] выказаў думку пра неабходнасць выдання часопіса, які паказваў бы дасягненні нашай сацыялістычнай краіны. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. і без дап. Жаць некаторы час; зжынаць што‑н.

2. перан. Атрымліваць здабытак ад чаго‑н. зробленага. Кажуць, хто сее вецер, той пажынае буру. Колас.

•••

Пажынаць лаўры — атрымліваць прызнанне сваіх дасягненняў, сваёй працы і інш.

Пажынаць плады чаго — карыстацца вынікамі зробленага, дасягнутага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

благоприобрете́ние ср.

1. набыццё, -цця́ ср.; (неоконч. — ещё) набыва́нне, -ння ср., здабыва́нне, -ння ср.;

2. (предмет) набы́так, -тку м., здабы́так, -тку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вынік, здабытак, падрахунак, рэзультат; скутак (разм.); след (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пры́паханьздабытак’ (ТС). Да паха́ць ’разводзіць, атрымліваць’ (ТС). Сюды ж, безумоўна, ст.-бел. (зямля) на пры́паш ’зямля, якую можна дадаць да раллі, што ўжо апрацоўваецца’ (Даўгяла, Наш край, 1927, 1, 26). Рус. дыял. припа́х, при́пашь, припа́шек ’дадатковы (да надзелу) участак зямлі; прыараны да поля ўчастак цаліны’. Дэрываты ад *прыпахаць ’прыараць’ < пахаць (гл.) з рознымі суфіксамі: ‑ань (гл. аб гэтым суф. Карскі 2-3, 27), ‑ь (прыпаш).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ару́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Абл. Адгароджанае месца ў клеці, куды ссыпаюць збожжа, муку і пад.; засек. [Сцяпан:] Яшчэ я на тое ёсць, і ў сваёй хаце гаспадар, а не госць! Жыта повен аруд і сала не адзін пуд. Купала. Потам крывавым абліты здабытак ехаў у панскія свірны, аруды. Дубоўка. Руні ў аруды не кладуць. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абла́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм.

1. Улада, уплыў. Свежы сустрэчны вецер асвяжыў мяне, на нейкую хвіліну адагнаў сон, які браў мяне ў сваю абладу. С. Александровіч.

2. Уладанне, прыналежнасць, здабытак. У сяле ўсялякія чуткі, усякая гутарка, што вядзецца патайна, без усякіх сведак, скора робіцца агульнай абладай. Колас.

3. Аправа (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)